Вы тут

Прэм'ер сустрэўся з губернатарам Іванаўскай вобласці


«Прамыя сувязі з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі з'яўляюцца асновай гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй. Гэта фундамент нашых стасункаў», — заявіў Андрэй КАБЯКОЎ, прэм'ер-міністр нашай краіны, падчас сустрэчы з губернатарам Іванаўскай вобласці Паўлам Каньковым.


«У сённяшніх няпростых эканамічных умовах аб'ём нашага ўзаемнага таваразвароту не такі вялікі — крыху меней за 100 мільёнаў долараў. Але мы разлічваем, што здолеем адшукаць магчымасці, каб яго павялічыць. Тым болей што дынаміка гэтага года падказвае, што можна спадзявацца на станоўчыя вынікі», — кажа кіраўнік беларускага кабінета міністраў. Ён таксама прапанаваў павялічваць аб'ём гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, не забываючы, што беларусы і расіяне — брацкія народы, якія маюць глыбокія культурныя, роднасныя, чалавечыя сувязі, і таму варта сумесна працаваць і ў гэтым рэчышчы.

На думку старшыні ўрада нашай краіны, сярод кірункаў эканамічнага супрацоўніцтва асаблівую ўвагу варта надаваць развіццю гандлю. «Мы можам прапанаваць практычна ўвесь спектр прадукцыі машынабудавання: сельскагаспадарчая, камунальная, пасажырская, дарожна-будаўнічая і кар'ерная тэхніка. А таксама абсталяванне для апрацоўкі харчовых прадуктаў», — прапанаваў Андрэй Уладзіміравіч.

— Мы памятаем Іванаўскую вобласць як цэнтр развіцця менавіта лёгкай прамысловасці савецкай дзяржавы, з вялікімі традыцыямі ў гэтай сферы. І наш «Беллегпрам» зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з калегамі, — падкрэсліў прэм'ер. — Нам яшчэ трэба прайсці шлях, калі тавары лёгкай прамысловасці будуць перш за ўсё таварамі айчыннай вытворчасці і будуць знаходзіць свайго спажыўца.

Андрэй Кабякоў таксама прапанаваў і надалей супрацоўнічаць у сферах нафтахіміі, будаўніцтве, сельскай гаспадаркі, і запрасіў узяць удзел у выставе «Белагра», якая адбудзецца ўжо ў чэрвені. «Нам добра вядома пра вашыя планы — маштабную праграму развіцця сельскай гаспадаркі і рэгулявання рынку сельгаспрадукцыі Іванаўскай вобласці. Мы разлічваем, што наша трактарная, кармазборачная тэхніка паслужыць для яе рэалізацыі. Мы гатовы да ўдзелу на любых конкурсных умовах», — сказаў прэм'ер-міністр. І дадаў, што не менш значным для бакоў будзе развіццё прамысловай кааперацыі. Тым больш што ўжо існуе адпаведны праект-аналаг — краны «Іванавец» на шасі МАЗа.

У сваю чаргу Павел Канькоў, губернатар Іванаўскай вобласці, адзначыў, што агульныя для нашых народаў генетычныя карані павінны дазволіць лёгка дамаўляцца па шматлікіх пытаннях. «Таму што няма для Расіі краіны, бліжэйшай за Беларусь па ўсіх параметрах. Цалкам з вамі згодзен, што трэба напаўняць гэтае супрацоўніцтва і ў эканамічнай сферы», — падсумаваў ён.

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Гандлю — асаблівую ўвагу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».