Вы тут

Вывучэнне наступстваў Чарнобыля працягнецца


Каля 4 млрд расійскіх рублёў выдаткавана на рэалізацыю чатырох праграм Саюзнай дзяржавы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Сёлета заканчваецца Праграма сумеснай дзейнасці па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС, пры гэтым не ўсе праблемныя пытанні вырашаны. Таму, калі навукоўцы выкажуцца на карысць працягу праграмы, яны будуць падтрыманы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Гомелі журналістам паведаміў Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор РАПОТА:

— У выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС велізарная шкода была нанесена эканомікам нашых краін і здароўю людзей. Гэта шкода магла быць значна большай, калі б не самаадданая работа ліквідатараў, якія зрабілі ўсё магчымае, каб прадухіліць распаўсюджванне гэтага згубнага працэсу.

Як паведаміў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік, на Гомельшчыне з сельгасабароту было выведзена больш за 200 тысяч гектараў зямлі. Выселена 400 населеных пунктаў, адселена 100 тысяч жыхароў.

У межах Саюзнай дзяржавы ў 1998 годзе была прынята першая праграма па ліквідацыі наступстваў катастрофы. На гэты момант рэалізуецца чацвёртая. За гэты час была праведзена вялізная работа па рэабілітацыі і ўвядзенні ў гаспадарчы абарот забруджаных земляў, а таксама аздараўленні грамадзян, якія пацярпелі ў выніку аварыі. У тым ліку створаны высокатэхналагічныя цэнтры, дзе прайшлі лячэнне каля 15 тысяч чалавек. Акрамя таго, вывучаліся наступствы ўплыву чарнобыльскай катастрофы на прыроду і арганізм чалавека.

У межах першага дня журналісты прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці адноўленага магільнага склепа князёў Паскевічаў у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, а таксама наведалі мемарыяльны комплекс на месцы канцлагера ў вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна. У бліжэйшыя дні запланавана пабываць у Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку і пазнаёміцца з вынікамі дзейнасці РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека. Завершыць прэс-тур выніковая прэс-канферэнцыя дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты.

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?