Вы тут

Статус гарадоў атрымаюць гарадскiя пасёлкi Круглае i Бялынiчы


Дэпутаты Магiлёўскага аблсавета прагаласавалi за тое, каб статус гарадоў атрымалi гарадскiя пасёлкi Круглае i Бялынiчы. 


Па ўсiх параметрах гэтыя населеныя пункты ўжо адпавядаюць статусу гарадоў.

— Апошнiя 8 гадоў колькасць насельнiцтва ў нас перавышае 10 тысяч чалавек. Мы маем прадпрыемствы, якiя стабiльна працуюць, — ПМК-241, пратэiнавы завод, бытпаслугi, жылкамгас i iншыя. Апошнiя два з'яўляюцца пераможцамi спаборнiцтваў i занесены на абласную дошку пашаны. Бялынiчы маюць свой твар, адрознiваюцца ад iншых населеных пунктаў архiтэктурнымi формамi, фасадамi будынкаў, скверамi. Да паслуг насельнiцтва — ФАК i сучасны Цэнтр культуры. Мы апыталi 232 жыхароў Бялынiч — болей за 80% з iх лiчаць, што жывуць у горадзе, — паведамiў старшыня Бялынiцкага раённага Савета Аляксандр Асiпёнак.

Крыху меншае па насельнiцтве Круглае, але 7 тысяч жыхароў — таксама прыкмета горада, адзначае старшыня Круглянскага раённага Савета Валерый Ярковiч. Дзякуючы мясцовай ПМК-266 населены пункт за апошнiя гады значна папрыгажэў. А гандлёва-гасцiнiчны комплекс «Iзумруд» зрабiў яго вядомым нават за межамi вобласцi. У Круглым добра развiта сацыяльна-культурная сфера, працуе льнозавод, прыватнае прадпрыемства «Прайд-Юнiён» i iншыя.

Гэта не першы выпадак, калi населеныя пункты мяняюць свой статус на больш высокi. У свой час гарадамi сталi Кiраўск i Клiчаў. На жаль, нiякiх дадатковых пераваг гэта не дае. Хiба што насельнiцтву прыемна адчуваць сябе гараджанамi.

 zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: На два гарады больш

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.