Вы тут

Партнёрства, заснаванае на міралюбнасці


Віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў сустрэўся з дэлегацыяй Манголіі.

Настаў час распачаць актыўнае супрацоўніцтва, тым больш што для гэтага склаліся добрыя ўмовы. Такая думка стала лейтматывам сустрэчы намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктара ГУМІНСКАГА з дэлегацыяй Арганізацыі Міра і Сяброўства Манголіі на чале з Дэлэгійнам ЗАГДЖАВАМ.


— Арганізацыя Міру і Сяброўства Манголіі і Беларускі фонд міру першымі адкрылі новую старонку ў нашых адносінах, — адзначыў у пачатку размовы Віктар Гумінскі. — Нягледзячы на тое, што Манголія стала трэцяй краінай, якая прызнала суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь, актыўнай працы па ўмацаванні нашых адносін па шэрагу прычын не было. Сёння мы маем магчымасць зрабіць сур'ёзныя крокі.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў звярнуў таксама ўвагу на той факт, што сёння Манголія рэалізуе такую ж знешнюю палітыку, як і Рэспубліка Беларусь.

— Яна праводзіць гэтую палітыку на прынцыпах узаемаразумення, супрацоўніцтва, дыялогу роўнага з роўным, выконваючы прынцыпы суверэнітэту і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго, — заўважыў віцэ-спікер ніжняй палаты. — Нам гэта блізка па духу.

Віктар Гумінскі выказаў меркаванне, што гандлёва-эканамічныя адносіны, якія сёння ёсць паміж нашымі краінамі — у мінулым годзе тавараабарот склаў трохі больш за 23 мільёны долараў, — не з'яўляюцца паказчыкамі нашых магчымасцяў.

— Сёння мы многае можам даць Манголіі, перш за ўсё з вобласці машынабудавання, тэхналогій, сельскай гаспадаркі. У той жа час мы маем магчымасць набываць у Манголіі тое, што не вырабляецца ў нашай краіне.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што паміж нашай дзяржавай і Манголіяй створана добрая нарматыўна-прававая база, якая ахоплівае амаль усе сегменты супрацоўніцтва.

— Паміж Міністэрствам адукацыі нашай краіны і Міністэрствам працы Манголіі падпісана пагадненне аб падрыхтоўцы спецыялістаў у прафесійна-тэхнічнай і сярэднеспецыяльнай сферах, стварэнні беларуска-мангольскага цэнтра па падрыхтоўцы такіх спецыялістаў, — акцэнтаваў увагу Віктар Гумінскі. — Хацелася б, каб ваш візіт даў штуршок — і гэта пагадненне напоўнілася адпаведным зместам.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?