Вы тут

У сераду і чацвер спецыялісты прагназуюць моцныя ліўні і навальніцы


Увогуле, такое няўстойлівае надвор'е з дажджамі чакаецца на тэрыторыі Беларусі ажно на працягу ўсяго тыдня, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


У параўнанні з мінулай пятніцай пахаладае. Так, сярэдняя тэмпература паветра панізілася, але яна ўсё роўна застанецца вышэйшай за норму на 3-4 градусы. У аўторак у нас ужо цалкам пачне гаспадарыць зона паніжанага атмасфернага ціску, таму месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Максімальная тэмпература паветра будзе вагацца ад 10 да 16 цяпла, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — да плюс 19 градусаў.

Дзмітрый Рабаў адзначае, што самымі дажджлівымі днямі будуць серада і чацвер: у гэтыя дні надвор'е вызначыць актыўны атмасферны фронт, які будзе рухацца праз Беларусь з поўдня на поўнач і прынясе на большую частку тэрыторыі краіны дажджы, месцамі моцныя, а ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Тэмпература паветра 13 і 14 красавіка ўначы складзе ад 4 да 11 цяпла, удзень будзе плюс 10-17 градусаў, а па паўднёвым усходзе прыгрэе да 19. У пятніцу і суботу хоць тэрыторыя краіны яшчэ застанецца ў зоне паніжанага атмасфернага ціску, дажджы на большай частцы спыняцца, аднак удзень месцамі магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Стане яшчэ крыху халадней. Уначы тэмпература паветра складзе плюс 1-8 градусаў, але пры праясненнях, у асноўным па поўначы, да мінус 2 градусаў. Удзень чакаецца ад 8 да 15 цяпла, а па поўдні месцамі да плюс 17 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у нядзелю да нас завітае чарговы атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, які прынясе на большую частку Беларусі кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Ужо традыцыйна ўначы і раніцай у асобных раёнах туман. Уначы чакаецца плюс 2-9 градусаў, удзень будзе 8-15 цяпла, толькі месцамі па паўднёвым усходзе прагназуецца да плюс 17 градусаў. Яшчэ крыху больш цяпла і... у заходніх рэгіёнах пачнецца сезон пасадкі бульбы.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Рыхтуем парасоны

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.