Вы тут

Лепшыя па якасці


Зацверджана рашэнне камісіі па прысуджэнні прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вобласці якасці 2015 года.


Гэта вызначана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка, паведамілі ў прэс-службе ўрада. У прыватнасці, за дасягненне значных вынікаў у вобласці якасці і канкурэнтаздольнасці вырабляемай прадукцыі, аказаных паслуг ці выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту прэмія ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вобласці якасці 2015 года прысуджана дзяржаўнай установе адукацыі ”Камандна-інжынерны інстытут“ Міністэрствы па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, г.Мінск; адкрытаму акцыянернаму таварыству ”Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынга ”Беларуская металургічная кампанія“, г.Жлобін; адкрытаму акцыянернаму таварыству ”Мінскі малочны завод № 1“; адкрытаму акцыянернаму таварыству ”Пружанскі малочны камбінат“; адкрытаму акцыянернаму таварыству ”Гандальмаш“, г.Баранавічы; рэспубліканскаму ўнітарнаму вытворчаму прадпрыемству ”Граніт“, г.Мікашэвічы.

Званне лаўрэата прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вобласці якасці пацвердзілі дзяржаўная ўстанова ”Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека“, г.Гомель; закрытае акцыянернае таварыства ”Маладзечна мэбля“; замежнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства ”АйБиЭй Айці Парк“, г.Мінск; таварыства з абмежаванай адказнасцю ”Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў ”Мазкупава“, г.Мінск; адкрытае акцыянернае таварыства ”Беларускі цэментны завод“, г.Касцюковічы; адкрытае акцыянернае таварыства ”Віцебскі мясакамбінат“; адкрытае акцыянернае таварыства ”Гродненскі мясакамбінат“; адкрытае акцыянернае таварыства ”Магілёўхімвалакно“; адкрытае акцыянернае таварыства ”Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод“; адкрытае акцыянернае таварыства ”Малочны Свет“,г.Гродна; адкрытае акцыянернае таварыства Аршанскі станкабудаўнічы завод ”Чырвоны барэц“; адкрытае акцыянернае таварыства ”Рэчыцкі метызны завод“; адкрытае акцыянернае таварыства ”Савушкін прадукт“, г.Брэст; адкрытае акцыянернае таварыства ”Шчучынскі завод ”Аўтапровад“; рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі ”Белтэлекам“, г.Мінск; сумеснае прадпрыемства закрытае акцыянернае таварыства ”МІЖНАРОДНЫ ДЗЕЛАВЫ АЛЬЯНС“, г.Мінск; сумеснае прадпрыемства закрытае акцыянернае таварыства ”МІЛАВІЦА“, г.Мінск; установа адукацыі ”Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы“.

Званне дыпламанта конкурсу на спашуканне прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вобласці якасці 2015 года прысуджана закрытаму акцыянернаму таварыству ”Аўгуст-Бел“, Дукорскі сельсавет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць; адмежаванаму структурнаму падраздзяленню ”Полацкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі“ транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі“; адкрытаму акцыянернаму таварыству ”Белавежскі“, пасёлак Белавежскі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць; адкрытаму акцыянернаму таварыству ”Булачна-кандытарская кампанія ”Дома-чай“, г.Магілёў; адкрытаму акцыянернаму таварыству ”Завод горнага воску“,  г.п.Свіслач, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць.

Спецыяльнай узнагароды конкурсу на спашуканне прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вобласці якасці 2015 года ўдастоены адкрытае акцыянернае таварыства Аршанскі станкабудаўнічы завод ”Чырвоны барэц“ – у намінацыі ”Лідарства“ за ўклад кіраўніцтва ў дасягненне ўстойлівага поспеху арганізацыі; рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі ”Белтэлекам“, г.Мінск – у намінацыі ”Дасканаласць менеджменту“ за пабудову ў арганізацыі сістэм менеджменту, арыентаваных на праектна-працэснае кіраванне і якія дазваляюць укараняць сучасныя высокаэфектыўныя, рэсурсаашчадныя і інавацыйныя тэхналогіі, ствараць канкурэнтаздольныя прадукцыю, паслугі ці работы; замежнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства ”АйБиЭй Айці Парк“, г.Мінск – у намінацыі ”Сацыяльная адказнасць“ за вядзенне арганізацыяй сацыяльна адказнага бізнесу і стварэнне ўмоў, што забяспечваюць сацыяльную абароненасць усіх зацікаўленых бакоў: персаналу, спажыўцоў, партнёраў, грамадства.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.