У нашай краіне ўсур'ёз узяліся за барацьбу з некурыльнымі сумесямі. З 21 сакавіка па 1 красавіка супрацоўнікі міністэрстваў унутраных спраў і па падатках і зборах правялі комплекснае мерапрыемства. Мэта простая — выявіць, перакрыць нелегальны збыт насваяў. Вынікі доўга чакаць не прымусілі.
Як адзначыў Васіль Лосіч, начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС, за час акцыі выявілі 54 факты рэалізацыі і захоўвання некурыльных сумесяў. Канфіскавана 530 кілаграмаў! Гэтага хапіла б на 27 тысяч доз коштам звыш 668 мільёнаў рублёў. Што цікава, толькі за ўвесь 2013 год канфіскавалі 400 кілаграмаў насваю. Ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС паведамілі, што аб'ёмы паставак некурыльных сумесяў у нашу краіну пастаянна павялічваюцца. І за апошнія тры гады канфіскавана больш за 4,5 тоны гэтага рэчыва.
У выніку комплекснага мерапрыемства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 25 чалавек. Яшчэ каля трыццаці матэрыялаў для складання пратаколаў накіраваны ў тэрытарыяльныя падатковыя інспекцыі. Найбольшую колькасць насваю, амаль 380 кілаграмаў, канфіскавалі на Гродзеншчыне. Так, адзін з вадзіцеляў у складскім памяшканні захоўваў 260 кілаграмаў некурыльных сумесяў.
Нядаўна, пасля вынікаў грамадскага абмеркавання лібералізацыі адміністрацыйнага заканадаўства, МУС прыняло рашэнне ініцыяваць увядзенне адказнасці за захоўванне, спажыванне, рэалізацыю насваю.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.