Вы тут

Ад канфліктаў выратуе інтэграцыя


Такое меркаванне выказаў у Маскве падчас учарашняй прэс-канферэнцыі, прысвечанай беларуска-расійскаму супрацоўніцтву, міністр замежных спраў нашай дзяржавы Уладзімір МАКЕЙ. Па яго словах, і Беларусь, і Расія выступаюць «за пераадоленне геапалітычнага эгаізму».


Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што сёння ў свеце існуе мноства негатыўных з'яў: ад Нагорнага Карабаха да сітуацыі на Данбасе. У такіх умовах, лічыць міністр, асабліва важныя інтэграцыйныя працэсы.

«Неабходна пераадолець геапалітычны эгаізм, за што заўсёды выступаюць Беларусь і Расія», — заявіў Уладзімір Макей.

Міністр высока ацаніў развіццё і Саюзнай дзяржавы, і Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У размове пра СНД Макей нагадаў аб неабходнасці яе рэфармавання, але падкрэсліў, што ні аб якім скасаванні саюза і гаворкі быць не можа. Па словах кіраўніка знешнепалітычнага ведамства краіны, СНД неабходна захаваць не толькі як пляцоўку для дыскусій, але і як структуру для выпрацоўкі важных рашэнняў.

Наш галоўны партнёр

Уладзімір Макей заявіў, што наша дзяржава зацікаўлена ў безбар'ерным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Расіяй і мы нацэлены на тое, каб усе праблемы ў гэтай сферы маментальна здымаліся. «Мы зацікаўлены ў тым, каб гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ажыццяўлялася без усялякіх абмежаванняў, каб не было ніякіх бар'ераў на шляху нашых тавараў», — адзначыў міністр.

Што да адносін з Еўрапейскім саюзам, то Уладзімір Макей выказаўся так: «Расія — наш галоўны стратэгічны партнёр. Але мы можам быць у добрых адносінах і з Еўропай. Гэта ні ў якім разе не будзе на шкоду нашым інтарэсам з Расіяй».

Подла ў адносінах да гісторыі

Кіраўнік МЗС звярнуў увагу на тое, што адносіны Беларусі і Расіі «абрастаюць міфамі і скажонымі тлумачэннямі». Уладзімір Макей запэўніў журналістаў у сваёй гатоўнасці развеяць усе міфы. Падчас прэс-канферэнцыі ён падкрэсліў: калі Беларусь спрабуюць папракаць у распальванні нацыяналістычных, антырасійскіх памкненняў — гэта гучыць не проста подла. «Гэта кашчунства і ў адносінах да нашай сумеснай гісторыі, і да беларускага народа. Таму што мы заўсёды разглядалі Расію як самую блізкую дзяржаву».

Адказваючы на пытанне аб тым, наколькі ў грашовым выражэнні беларускі бок выйграў ад уведзенага Расіяй санкцыйнага рэжыму ў адносінах да заходняга харчавання, міністр замежных спраў заявіў: ад узаемных санкцый Расіі і ЕС Беларусь пакутуе, а не выйграе. «Казалі пра тое, што Беларусь выйграе, але рэспубліка нічога ад гэтага не выйграла, гэта толькі перашкаджае нам, — падкрэсліў Уладзімір Макей. — У цэлым мы прайгралі каля мільярда долараў ад санкцый».

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства асабліва падкрэсліў, што наша дзяржава не падтрымлівае ідэю санкцый у адносінах паміж краінамі.

За сталом перамоў

Што да абвастрэння канфлікту ў Нагорным Карабаху, то, як заявіў міністр замежных спраў, наша дзяржава гатова зрабіць свой уклад ва ўрэгуляванне гэтай сітуацыі. Аднак, па яго словах, важна, каб канфліктуючыя бакі дамовіліся паміж сабой на аснове міжнароднага права, заявіў у пятніцу кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

«Для нас і армянскі, і азербайджанскі народы — нашы браты», — заявіў Уладзімір Макей. Ён таксама паведаміў, што наша краіна выступае за вырашэнне канфлікту менавіта за сталом перамоў і зыходзячы менавіта з агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».