Вы тут

Не проста вышыўка


Любоў да сваёй Айчыны пачынаецца з цікавасці да мінулага: да песень, якія спявалі нашы продкі, да рэчаў, зробленых іх рукамі, да свят і рамёстваў.


Адным з іх з'яўляецца вышыўка на прарэджанай тканіне — разнастайныя мярэжкі, «сакаленне», каляровая і белая строчка-перавіўка, «гафтаванне».

Гэтае ажурнае шыццё, у параўнанні з вышываннем па суцэльнай тканіне, не атрымала шырокага распаўсюджання, яно сустракалася пераважна ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі. Відаць, таму менавіта ў нашай мясцовасці захаваліся ўзоры такіх вось рэчаў. І нас, сучаснікаў, яны не могуць не захапляць сваёй непаўторнасцю і ажурнасцю.

Напэўна таму вышыўку на прарэджанай тканіне з задавальненнем асвойваюць многія вучні нашага Капачоўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад — сярэдняя школа Вольга Закрэўская, Святлана Мядзведская, Настасся Гараднічая, Алена Жалянкова. Работы гэтых дзяўчат вылучаюцца ажурнасцю і сучаснасцю, яны могуць арганічна ўпісацца ў любы сучасны інтэр'ер.

Старадаўняя вышыўка ў сучаснай інтэрпрэтацыі здольная не лішні раз нагадаць: мы не маем права не шанаваць тое, што зроблена карпатлівай працай нашых бабуль і прабабуль. Мы можам не толькі захоўваць традыцыйнае народнае мастацтва, але і ўдасканальваць яго.

Іна Мядзведская, настаўніца. Мсціслаўскі раён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».