Вы тут

Смак бярозавiку спадабаецца кiтайцам


Мазыр стаў пабрацiмам кiтайскага Сюйчжоу, а Жлобiн аформiў дружбу з горадам Ляньюньган. Дагавор пра ўмацаванне сувязяў падпiсаны ў ходзе паездкi афiцыйнай дэлегацыi Гомельшчыны на самы ўсход Кiтая — у правiнцыю Цзянсу, якая знаходзiцца на ўзбярэжжы Жоўтага мора.


Старшыня камiтэта эканомiкi Гомельскага аблвыканкама Эльвiра Карнiцкая падкрэслiвае: кожны дагавор — новы крок да зблiжэння з Кiтайскай Народнай Рэспублiкай:

— Найважнейшая з падпiсаных папер — дагавор аб пагадненнi па супрацоўнiцтве ў межах праекта «Эканамiчны пояс Шаўковага шляху». Маштабная лагiстычная схема створыць сур'ёзныя перадумовы для эканамiчнага развiцця краiн i рэгiёнаў, якiя ўключаны ў яе. Гаворка не толькi пра транспартную iнфраструктуру, але таксама пра актывiзацыю гандлю i будаўнiцтва прадпрыемстваў на грандыёзным маршруце. Самым прыбытковым напрамкам Шаўковага шляху спецыялiсты лiчаць напрамак Кiтай — Расiя — Еўропа. Беларусь размяшчаецца менавiта на гэтым участку, што абяцае нашай краiне пэўныя перспектывы.

Таксама падпiсаны дагавор пра пастаўкi на поўдзень Кiтая харчовых i нехарчовых тавараў. Размова iдзе ў першую чаргу пра ялавiчыну i малочныя прадукты.

Першыя пастаўкi ялавiчыны на кiтайскi рынак чакаюцца ўжо сёлета, а цяпер завяршаецца атрыманне сертыфiкатаў. Адначасова заўважана цiкавасць кiтайцаў да кансерваў з агароднiны, мёду i сокаў. Асаблiва iх зацiкавiлi маркоўны i бярозавiк — сапраўдная экзотыка для Усходняй Азii.

Сярод нехарчовых тавараў асаблiвы iнтарэс выклiкала прадукцыя вытворчасцi «Светлагорскхiмвалакно» — бакi дамовiлiся пра пастаўку вуглевадародных нiтак ужо ў канцы года. Важным вынiкам вiзiту стаў i дагавор памiж ААТ «Гомсельмаш» i кiраўнiцтвам горада Сюйчжоу аб стварэннi на кiтайскай тэрыторыi яшчэ аднаго сумеснага прадпрыемства па вытворчасцi кормаўборачнай тэхнiкi.

Агульныя адукацыйныя праекты будуць толькi пашырацца. Гомельскi ўнiверсiтэт iмя Ф. Скарыны склаў у Цзянсу дагавор з трыма ўстановамi: Нанкiнскiм унiверсiтэтам i дзвюма ВНУ ў Сюйчжоу. Падпiсаны дагавор з Нанкiнскiм унiверсiтэтам навукi i тэхналогiй па арганiзацыi Гомельскага рэгiянальнага Iнстытута кiтаязнаўства iмя Канфуцыя.

Прапрацоўваюцца розныя аспекты вывучэння кiтайскай мовы i культурных традыцый гэтай краiны. Ужо сёння вядома, што выкладчыкамi новай ВНУ стануць высокапрафесiйныя спецыялiсты з КНР, а першым студэнтамi — выпускнiкi школ Гомеля i Жлобiна, дзе вывучаюць кiтайскую мову.

iost@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.