Вы тут

Малады чалавек скраў з сейфа адной з мінскіх кампаній 40 млн рублёў


Сталічныя праваахоўнікі ўстанавілі асобу і затрымалі маладога чалавека, які скраў з сейфа адной з мінскіх кампаній 40 мільёнаў рублёў.


Супрацоўніца, якая адказвала за іх захаванасць, у адзін з дзён вырашыла пералічыць гатоўку і падчас гэтага працэсу выявіла недастачу азначанай сумы, паведамілі ў Цэнтральным РУУС. Было ўстаноўлена, што крадзеж грошай з сейфа ўчыніў адзін з супрацоўнікаў кампаніі, які адказваў за міжнародныя сувязі. Малады чалавек скарыстаўся адсутнасцю калег, адамкнуў сейф і забраў грошы. Зладзюжка, што цікава, раней не судзімы, мае станоўчыя характарыстыкі. Скрадзеныя сродкі ён патраціў на асабістыя патрэбы, у тым ліку заплаціўшы за крэдыт. Заведзена крымінальная справа.

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Абчысціў сейф сваёй кампаніі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».