Вы тут

З 1 красавіка па 30 мая забараняецца аматарская лоўля судака


З мэтай захавання судака і стварэння спрыяльных умоў для яго ўзнаўлення, згодна з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, устанаўліваецца забарона на аматарскую лоўлю судака ва ўсіх рыбалоўных угоддзях краіны ў перыяд з 1 красавіка па 30 мая.


У гэты перыяд цалкам забараняецца аматарскае рыбалоўства ў месцах масавага нерасту судака. У Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці: на канале Мікашэвіцкі — на працягу 2,5 кіламетра ўверх ад месца ўпадзення канала ў раку Прыпяць; на рацэ Прыпяць — на адлегласці 500 метраў уверх і ўніз па цячэнні ад месца ўпадзення ў яе канала Мікашэвіцкі. У Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці: на канале Аўгустоўскім — ад шлюза каля вёскі Нямнова да месца ўпадзення канала ў раку Нёман; на пойменных вадаёмах ракі Нёман — на Келбаскай затоцы каля вёскі Келбаскі; на Беражанскай затоцы каля вёскі Беражаны; у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці: на пойменных вадаёмах ракі Нёман — возеры Стары Нёман-1 каля вёскі Харціца; возеры Вінабойскае і возера Новае каля вёскі Навінка; на затоцы без назвы каля вёскі Дубна. У Магілёве і Магілёўскім раёне гаворка ідзе пра ўчастак ракі Дняпро і прылеглыя пойменныя вадаёмы ў межах ад водазабору Магілёўскага аўтамабільнага завода імя С.М. Кірава да вусця ракі Дзебра.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Без памылак нельга рухацца наперад, або Чаму попыт i прапанова пакуль не заўсёды супадаюць

Давайце разам прыгадаем свае першыя крокi ў школе. Што кажа дзецям настаўнiк?

Спорт

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Кiнуць выклiк лёсу. Чым жыве паралiмпiйскi спорт у Беларусi

Як беларусы рыхтуюцца да галоўных стартаў i як развiваецца паралiмпiйскi рух.

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў.