Вы тут

Фільм пра савецкую гітару пакажуць 8 красавіка на «Беларусь 1»


8 красавіка ў вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь 1» тэлеаўдыторыю зноў запрашаюць у вандроўку па краіне, якой ужо не знойдзеш на карце. У чарговым выпуску дакументальнага цыкла «Лёс гігантаў — 4» аўтары праекта прапаноўваюць успомніць усё самае цікавае, што звязана з савецкай гітарай.


Зорачка вялікая і малая, карэ, лесвіца... Што азначаюць гэтыя паняцці? Усе, хто нарадзіўся ў часы Савецкага Саюза, ведаюць, што менавіта так тады называлі акорды для ігры на гітары... У новай серыі праекта «Лёс гігантаў — 4» сабраны цікавыя факты пра гэты музычны інструмент, віртуознае валоданне якім некалі, дарэчы, было справай прэстыжу і павышала асабісты статус. У савецкія часы на гітары ігралі ці не ў кожным двары, а для некаторых менавіта той інструмент стаў пропускам у свет вялікай музыкі. У пятніцу пасля праграмы «Панарама» нас чакае шмат займальных гісторый. Напрыклад, даведаемся, як у тыя часы станавіліся сапраўднымі майстрамі ігры на гітары, калі на 15 чалавек было ўсяго два інструменты, і тыя без струн. Таксама журналісты Агенцтва тэленавін падзеляцца з намі вынікамі расследавання пра тое, якімі шляхамі пастаўлялі раней «гібсаны» і «стратакастары».

Глядзіце новы выпуск «Лёс гігантаў — 4» у вячэрнім эфіры на «Беларусь 1» ужо сёння.

Загаловак у газеце: Фільм-гісторыя пра савецкую гітару

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.