Вы тут

Дзівачка і яе мары


Адкрыццё яркай зоркі Алены Кіш адбылося зусім неспадзявана для яе суайчыннікаў: да 100-годдзя творчай дзейнасці французскага мастака Анры Русо мастацтвазнаўцы падрыхтавалі да выдання "Сусветную энцыклапедыю наіўнага мастацтва", куды замежныя вучоныя занеслі і імя беларускі. Сёння Алена Кіш значыцца ў ліку 800 імёнаў з 50 краін свету, побач з такімі славутымі “класікамі наіву”, як Ніка Пірасмані і Ганна Дзікунская.


Даведка

Алена Андрэеўна КІШ (1889-1949), народная мастачка. Нарадзілася ў мястэчку Раманава Слуцкага павета ў сялянскай сям'і. Спецыяльнай мастацкай адукацыі не атрымала. Аўтар маляваных насценных дываноў з фантастычна-алегарычнымі сюжэтамі («Рай», «Пісьмо да каханага», «Дзева на водах»), якія ствараліся падчас вандровак па вёсках Міншчыны. Яе працы ўражваюць кампазіцыйнай адвагай, яркай дэкаратыўнасцю, багатай фантазіяй аўтаркі, якая ішла ад беларускага фальклору.

Сёння Алена Кіш стаіць на адным узроўні з сусветна вядомымі мастакамі-прымітывістамі. Маляваныя дываны А. Кіш захоўваюцца ў Заслаўскім музеі народнай творчасці. Яе мастацкая спадчына адлюстроўвае творчае самавыяўленне беларускага народа.

Упершыню “маляванкі” Алены Кіш шырокая публіка і мастацтвазнаўцы змаглі ўбачыць ў 1978 годзе на 1-й Рэспубліканскай выстаўцы найлепшых узораў народнай творчасці ў мінскім Палацы мастацтваў. Затым яе творы дэманстраваліся ў Маскве на міжнародным фестывалі «Інтэрмузей» (1999). Знаўцы адразу ж зазначылі, што работы “незнаёмага аўтара” арыгінальныя і непаўторныя ў сваім рашэнні, глыбока звязаны з народным светапоглядам і выказваюць народнае разуменне прыгажосці.

Цалкам маэрыял чытайце ў свежым нумары "Алесі"

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».