Вы тут

Галіна Пшонік. Бліскучая краіна


Патаемныя дзверцы

 

На дзень нараджэння тата падарыў Ганцы камп’ютарную гульню. Называлася гульня “Бліскучая краіна”. Націснуўшы на адпаведныя кнопкі пульта, Ганка “ператваралася” ў вёрткую малюсенькую дзяўчынку, якая павінна была пераскокваць праз вогненныя пасткі, караскацца па высачэзных лесвіцах, ратавацца ад жахлівых ідалаў, ухіляцца ад грувасткіх маятнікаў і жудасных зубчастых колаў.

“Бліскучая краіна” настолькі захапіла Ганку, ёй так карцела дайсці да самага высокага ўзроўню і атрымаць абвешчаны ва ўмовах гульні таямнічы прыз, што, ледзь вярнуўшыся пасля заняткаў дамоў, не зняўшы школьнай сукенкі і нават не паабедаўшы, дзяўчынка ўключала камп’ютар і пачынала сваю небяспечную вандроўку. Але тут, у самы разгар цудоўных электронных прыгод, на канапу падсаджваўся малодшы Ганчын брат Міхаська. То клікаў пайсці разам на канал карміць дзікіх качак, то прасіў пачытаць кніжку або патрабаваў даць яму пульт. Першы час Ганка, хоць і неахвотна, але згаджалася на просьбы брата, потым усё больш раздражнёна аднеквалася, а сёння і ўвогуле са злосцю адштурхнула малога.

Пакрыўджаны Міхась заплакаў і злез з канапы. Захопленая гульнёй Ганка прадоўжыла пераадольваць перашкоды на пуцявінах “Бліскучай краіны”.

Яна і раней бачыла гэтыя маленькія ўзорыстыя дзверцы на сцяне аднаго са змрочных калідораў, але асаблівай увагі на іх не звяртала: абедзьве створкі заўсёды былі шчыльна зачыненыя і ніякай перашкоды з сябе не ўяўлялі. І вось сёння дзверцы нечакана расчыніліся. У іх праёме стаяў дзівосны Бліскучы Чалавек. Яго вопратка, капялюш, пальчаткі ззялі так ярка, так асляпляльна, што нельга было разгледзець рысаў твару іх уладальніка.

– Можаш увайсці! – загадкава-прыцягальным, як электронная музыка, голасам абвясціў Бліскучы Чалавек.

– Вы гэта мне? – разгубілася Ганка.

 – Ну, вядома, табе, – пацвердзіў запрашэнне Бліскучы Чалавек і працягнуў праз экран сваю зіхоткую руку.

Ганка крыху павагалася, але спакуса насамрэч трапіць у Бліскучую краіну была такой моцнай, што яна смела абаперлася на гэтую цвёрдую халаднаватую руку і, нібыта прыступку тралейбуса, пераступіла ніжні край экрана.

Працяг апавядання чытайце ў свежым нумары "Алесі"

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.