Вы тут

І восцямі, і сеткамі, і багрэннем...


Напярэдадні нераставага сезона дзяржінспектары зрабілі акцэнт у сваёй працы на выяўленне парушэнняў у сферы рыбалоўства. Бо, нягледзячы на трохразовыя таксы, па якіх плаціць у гэты перыяд кожны парушальнік, ахвотнікаў пажывіцца лёгкай здабычай, на жаль, хапае.


— Браканьера з вёскі Чудзін Ганцавіцкага раёна гэтай вясной ужо тройчы затрымлівалі дзяржінспектары Салігорскай і Нясвіжскай міжрайінспекцый. І кожны раз — на Чырвонаслабодскім вадасховішчы. Пажылы мужчына неаднаразова прыцягваўся за парушэнне правілаў рыбалоўства і нават адбываў тэрмін. Падчас апошняга затрымання браканьер выбіваў шчупака восцямі. За 26 асобін рыбы яму давядзецца заплаціць каля 50 мільёнаў рублёў і зноў панесці крымінальнае пакаранне. Амаль 100 кілаграмаў рыбы вылавілі сеткамі трое браканьераў на вадасховішчы Бабруйкоўскім у Ельскім раёне. Ільвіную долю ўлову — 34 асобіны з 50 — складаў шчупак, які цяпер нерастуе. Дзяржінспектары Мазырскай міжрайінспекцыі канфіскавалі ў парушальнікаў 11 сетак даўжынёй больш за кіламетр. За незаконна здабытую рыбу кампенсаваць ім прыйдзецца каля 70 мільёнаў рублёў, — расказала прэс-сакратар Дзяржінспекцыі Вольга Грамовіч.

Крымінальнае пакаранне чакае і сеткавіка з пасёлка Рось Ваўкавыскага раёна. У яго ўлове было 60 плотак і 6 шчупакоў. Кампенсацыя за аднаго незаконна вылаўленага шчупака падчас нерасту — 9 базавых велічынь! У выніку — мінус 24 мільёны рублёў з сямейнага бюджэту. Плюс буйны штраф. Дорага прыйдзецца заплаціць і затрыманаму на Дняпры магілёўцу за дзвюх сцерлядзяў і двух самоў, злоўленых багрэннем на яме. Сцерлядзь занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, здабыча сома да канца сакавіка таксама была забаронена. Магілёўцу трэба будзе выплаціць каля 18 мільёнаў рублёў, а таксама буйны штраф.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.