Вы тут

Алімпіядны рух: 600 тысяч удзельнікаў


Спецыяльны прыз міністра адукацыі атрымалі 17 пераможцаў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд. У краіне на мінулым тыдні завяршыўся інтэлектуальны марафон.


Усяго ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах прынялі ўдзел амаль 1,5 тысячы навучэнцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. А ва ўсіх турах прадметных алімпіяд — ад школьнага да рэспубліканскага — свае веды па 17 вучэбных прадметах прадэманстравалі каля 600 тысяч юнакоў і дзяўчат з устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Рэспубліканскі тур алімпіяды прымалі Дзяржынск (руская мова і літаратура), Полацк (беларуская мова і літаратура), Гродна (гісторыя, грамадазнаўства), Барысаў (геаграфія), Віцебск (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская мовы), Гомель (матэматыка, фізіка, астраномія), Мінск (біялогія, хімія), Магілёў (інфарматыка) і Жодзіна (працоўнае навучанне).

— У пастаяннай падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд самага рознага маштабу — ад школьных да рэспубліканскіх і міжнародных — задзейнічаны найлепшыя педагогі школ, ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў нашай краіны. Але галоўнае, на што нацэлены інтэлектуальныя спаборніцтвы, іх асноўная, глыбінная мэта — гэта павышэнне цікавасці вучняў да прадметаў, якія вывучаюцца, развіццё іх творчых здольнасцяў, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, — падкрэслівае міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Пераможцы рэспубліканскага тура алімпіяды па традыцыі ўзнагароджваюцца дыпломам І, ІІ і ІІІ ступені і прызамі міністра адукацыі. Пры паступленні на адпаведныя спецыяльнасці ў ВНУ яны залічваюцца без уступных іспытаў. Пераможцаў заключнага этапу алімпіяды, а таксама педагогаў, якія іх падрыхтавалі, прадставяць да заахвочвання прэміямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Да таго ж гэтым летам пераможцы заключнага рэспубліканскага тура будуць абараняць гонар беларускай школы на міжнародных спаборніцтвах.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».