Вы тут

Як супрацьстаяць рызыкам ядзернага тэрарызму?


31 сакавіка ў Маскве прайшла міжведамасная навукова-гістарычная канферэнцыя. Яна была прысвечана 30-годдзю з дня катастрофы на атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі. Аб гэтым паведамляе сайт Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў (www.belros.org).


Прадстаўнікі розных арганізацый Расіі, у тым ліку Федэральнай службы бяспекі, Дзяржаўнай карпарацыі "Расатам", Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў абмеркавалі подзвіг асабістага складу Узброеных Сіл у ліквідацыі наступстваў катастрофы на атамнай электрастанцыі, прааналізавалі магчымыя шляхі пазбягання аварый, падобных Чарнобыльскай. Асобнай тэмай было вылучана прыцягненне ўвагі грамадскасці да медычных і сацыяльных праблем, з якімі сутыкаюцца ліквідатары наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і іншых радыяцыйных аварый.

У апошні час атамныя электрастанцыі сталі прыцягваць да сябе ўвагу міжнародных тэрарыстычных груповак. Згадаць хаця б нядаўні выпадак у Бельгіі, калі пасля тэрактаў у аэрапорце і на станцыі метро было знойдзена цела ахоўніка АЭС, а пропуск яго быў скрадзены. Таму на канферэнцыі тэма супрацьстаяння магчымым рызыкам ядзернага тэрарызму і ўжывання тэхнагеннай зброі, калі міру на Зямлі пагражаюць шматлікія тэрарыстычныя выклікі, гучала вельмі выразна.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.