Вы тут

«Дзеля годнага жыцця народаў...»


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі свайго калегу Уладзіміра Пуціна, Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.


«Беларусь і Расія, якія ганарацца сваімі дасягненнямі і свята захоўваюць завешчаныя старэйшымі пакаленнямі традыцыі, паспяхова рэалізуюць сумесны інтэграцыйны праект, паглыбляюць стратэгічнае партнёрства ва ўсіх сферах, — гаворыцца ў віншаванні. — Сучасныя рэаліі дыктуюць аб'ектыўную неабходнасць у больш цеснай каардынацыі дзеянняў, накіраваных на забеспячэнне годнага жыцця народаў нашых краін».

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што мэтанакіраваныя намаганні нашых дзяржаў дадуць новы імпульс усебаковаму супрацоўніцтву Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Кіраўнік краіны таксама даслаў віншаванні са святам Дзмітрыю Мядзведзеву, старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі; Валянціне Матвіенцы, старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі; Сяргею Нарышкіну, старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі; Генадзю Зюганаву, старшыні фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі; Рыгору Рапоту, дзяржаўнаму сакратару Саюзнай дзяржавы; Кірылу, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.