Вы тут

Сітуацыя пад кантролем


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслава Зася. Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны аб рабоце сілавога блока, якая ажыццяўляецца ў штатным рэжыме.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся сітуацыяй на дзяржаўнай мяжы. Па ацэнцы дзяржсакратара, становішча на рубяжах краіны спакойнае. Пры гэтым больш дэталёва Станіслаў Зась спыніўся на пэўных цяжкасцях, якія маюцца на літоўскім напрамку мяжы. У прыватнасці, ён адзначыў наяўнасць чэргаў, якія ўтвараюцца па сезонных прычынах. З улікам гэтага, як было даложана, прынята рашэнне ўзмацніць работу ў адпаведных пунктах пропуску. У ходзе даклада асобна разгледжана тэма, якая тычыцца сітуацыі на паўднёвым напрамку мяжы, што выклікае пэўны неспакой. Пры гэтым, як запэўніў Станіслаў Зась, сітуацыя і там знаходзіцца пад кантролем.

Размова ішла таксама аб становішчы ўнутры Беларусі, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Па ацэнцы дзяржсакратара, бяспека грамадзян забяспечваецца, крымінагенная сітуацыя не пагаршаецца, пры гэтым зніжаецца колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў і крадзяжоў. Акрамя таго, абмяркоўвалася выкананне даручэнняў Прэзідэнта па ўмацаванні грамадскай бяспекі ў сельскай мясцовасці.

У ходзе даклада Станіслаў Зась асобна закрануў дзеянні МНС па выкананні папераджальных мерапрыемстваў у сувязі з магчымымі паводкамі і адзначыў, што сітуацыя не выклікае асцярогі.

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны таксама аб праведзенай рабоце па кантролі за падрыхтоўкай сельгастэхнікі да пасяўной кампаніі.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацніць дзейнасць сілавога блока па забеспячэнні бяспекі грамадзян.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».