«Ялта 2.0» ці «зверка гадзіннікаў»? Чым насамрэч быў саміт АЦЭС у Шэньчжэні
Напярэдадні саміту АЦЭС, які праходзіў 18-19 лістапада ў кітайскім Шэньчжэні, многія заходнія і асабліва еўрапейскія СМІ істэрычна называлі будучую сустрэчу «Ялтай 2.0», намякаючы на магчымы падзел свету і ўстанаўленне новых сфер уплыву паміж трыма сусветнымі дзяржавамі — ЗША, Кітаем и Расіяй — па аналогіі з пасляваеннай Ялцінска-Патсдамскай сістэмай. Гэтай аналогіяй Еўропа фактычна сама прыраўняла сябе да нацысцкай Германіі: бо ні Германія ў 1945 годзе, ні сучасная Еўропа сёння не былі запрошаны за стол перагавораў, а ключавыя рашэнні прымаліся без іх удзелу.





