Вы тут

У Мінску прайшла прэзентацыя кнігі «Светлыя знакі: паэты Кітая»


У «Кніжным салоне» ў Мінску па вуліцы Калініна, 5 прайшла прэзентацыя чарговай кнігі са «звяздоўскай» серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая».


Кнігу Лі Хэ прэзентуе адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка.

Кніга вершаў кітайскага паэта Сярэднявечча Лі Хэ «Песня бамбукавай флейты», пераўвасобленая на беларускую мову з арыгінала, — пятая ў згаданай паэтычнай серыі. Гэты зборнік здзейсніўся дзякуючы найперш даследчыцы і перакладчыцы Алене Раманоўскай. У серыі ёсць міжнародны кніжны савет, у які, акрамя беларускіх усходазнаўцаў, уваходзяць перакладчыкі, літаратуразнаўцы з Кітая. Сярод іх — і знакаміты спецыяліст па славянскіх літаратурах паэт і мастак-каліграф Гаа Ман. А таксама — намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спадарыня Лю Сулін.

Пра кнігу «Песня бамбукавай флейты», перспектывы развіцця серыі на сустрэчы ў «Кніжным салоне» вялі размову Юлія Алейчанка, Вольга Аляксеева, Алесь Бадак, Леанід Дранько-Майсюк, Міхась Кенька і іншыя прыхільнікі ўсходняй паэзіі.

У партфелі Выдавецкага дома «Звязда» — новыя зборнікі кітайскай паэзіі. Спадзяёмся, што ў хуткім часе і яны прыйдуць да беларускага чытача. А айчынныя перакладчыкі і надалей прадоўжаць традыцыі ўвагі да кітайскага мастацкага слова, распачатыя Уладзімірам Дубоўкам, Сяргеем Дзяргаем, Міколам Аўрамчыкам, народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным, Анэляй Тулупавай, Навумам Гальпяровічам...

Сяргей Шычко

Фота Сяргея Нікановіча

Загаловак у газеце: Спевы з кітайскага Сярэднявечча

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.