Вы тут

Кошка


Кошка — сімвал даўгалецця. Кошкі заўсёды лічыліся сімвалам даўгалецця. Народная мудрасць сцвярджала, што ў кошкі дзевяць жыццяў. Падставай для гэтага меркавання стала такая яе прыродная якасць, як гнуткасць. Пры падзенні з вялікай вышыні яна падае на лапы.


* Згодна са старажытным паданнем, кошкі, незалежна ад афарбоўкі, маглі пазбаўляць ад хвароб, на якія пакутавалі людзі. У народзе добра ведалі, што гладзіць кошку — найлепшы спосаб пазбавіцца ад стомленасці; падчас кантакту з кошкай паніжаецца артэрыяльны ціск.

* У народзе верылі ў тое, што «той, хто кошак беражэ, будзе захаваны ад шматлікіх бед», а калі «забіць кошку — сем гадоў поспеху не ведаць». З самага ранняга ўзросту дзяцей, каб яны не сталі злоснымі і капрызнымі, вучылі любіць кошак.

* Калі пачыналася навальніца, кошку абавязкова выкідалі за парог, тым самым засцерагаючы хату ад маланкі і пажараў. Паўсюдна існавала перакананне, што ўся нячыстая сіла хаваецца ў катоў, калі Ілья-Грамавержац «сыпле з неба вогненнымі стрэламі».

* Лічылася, што самым лепшым талісманам для маракоў з'яўляецца кошка. Жонкі маракоў трымалі ў хаце чорную кошку, таму што яна павінна была ахоўваць мужа ад няшчасцяў, а на кожным караблі можна было заўсёды знайсці хаця б адну кошку. Прысутнасць гэтай жывёлы засцерагала таксама ад нашэсця пацукоў, якія знішчалі прадукты. Усе акцёры і супрацоўнікі тэатраў трымалі кошак, бо лічылі, што яны прыносяць поспех.

* Па паводзінах кошкі прадказвалі стан надвор'я: скруцілася клубком — на мароз; хаваецца ў цёплае месца — да непагадзі і надыходу маразоў; ляжыць на спіне — да цяпла.

* Пры ўлазінах у новую хату першай запускалі менавіта кошку — ахвяру. Згодна народным уяўленнем, кошка знаходзіцца «пад уладай» дамавіка, таму ён не ўчыніць ёй шкоды.

* Часцей за ўсё кошку ставілі ў пару з сабакам. Лічылася, што гэтая пара ўвасабляе сабой маладых: «Кошка і баба ў хаце, мужык і сабака на двары». Можа, менавіта адсюль і ўзнікла ўяўленне пра варожыя адносіны ката і сабакі: «кошка радуецца смерці гаспадара, а сабака плача; кошка дабаўляе гаспадару пакут у пекле, раздзімае полымя пад катлом, а сабака носіць ваду і гасіць полымя». Пра мужа і жонку, якія жылі ў пастаянных сварках і спрэчках, казалі: «Жывуць, што кошка з сабакам».

* Кошка ў славянскіх павер'ях традыцыйна асацыюецца з жаночым пачаткам, таму невыпадковы такі выраз: «хто кошак любіць, будзе і жонку кахаць».

* Самая распаўсюджаная прыкмета: калі кошка мыецца — чакай гасцей. Гаварылі: «Кошка на падаконніку з раніцы гасцей намывае».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.