Вы тут

Над ракой Арэсай


У Любанскім раёне прайшоў Рэспубліканскі семінар дырэктараў абласных метадычных устаноў пад назвай "Рэгіянальная культурная палітыка ў сучасных умовах". Кіраўнікі з Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля і Магілёва наведалі самы паўднёвы рэгіён Міншчыны, каб вывучыць вопыт лепшых устаноў раёна, пазнаёміцца з сучаснымі тэндэнцыямі культурнага жыцця і з творчымі асобамі.


Любаншчына - край таленавітых людзей, майстроў, самабытных абрадаў, якія зберагаюцца і праводзяцца пад час старажытных свят. Госці наведалі некалькі Цэнтраў культуры і вольнага часу, пагутарылі з іх кіраўнікамі.

 

Напрыклад, у Сарачанскім Доме культуры ім паказалі, як праходзіць конкурс "Сарачанскі навігатар".

На базе Камунарскага цэнтра культуры адбылося знаёмства з майстрамі ткацтва, пляцення лапцей, прыгатавання страў палескай кухні, працай спартыўнай секцыі.

У рамках семінара прайшлі прэзентацыі кніг пра народныя танцы. Аўтары — работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. А навучэнцы школ мастасцваў і рамёстваў далі захапляльны канцэрт і майстар-класы на ўроках па разьбе па дрэве, бондарстве, маляванні, ткацтве, пазнаёмілі з формамі работы метадычнага кабінета і яго фонда літаратуры.

Фота аўтара

Любанскі раён

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.