Вы тут

Паблізу вёскі Ломы Бабруйскага раёна знойдзены склад боепрыпасаў


У лясным масіве паблізу вёскі Ломы Бабруйскага раёна быў знойдзены склад боепрыпасаў. Інфармацыя пра гэта паступіла мясцовым ратавальнікам ад аператыўнага дзяжурнага Бабруйскага РАУС удзень.


Да месца знаходкі выехала сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5527, міліцыянеры, прадстаўнікі КДБ. Там былі выяўлены 192 касетныя бомбы і 300 снарадаў калібрам 37 міліметраў. Гэты ўчастак быў ачэплены работнікамі праваахоўных органаў. Ад яго да найбліжэйшага населенага пункта было 2,5 кіламетра. Пагроза мясцовым жыхарам адсутнічала. Бліжэй да вечара знойдзеныя боепрыпасы ліквідавалі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.