Вы тут

Iдзём на рэкорд?


...Здараецца, нешта пачуеш цi ўбачыш i потым доўга не можаш забыць.

На той карыкатуры быў намаляваны мужчына, якi набiў вялiзную кучу мух i, вiдаць, палiчыў iх, бо тэлефанаваў у Кнiгу рэкордаў Гiнеса. Трэба разумець, каб увекавечыць вынiк.


Цi не з гэтага ж разраду мерапрыемствы, якiя час ад часу ладзяцца ў нашай краiне. Вось надоечы пачуў па радыё, што ў Нясвiжскiм раёне прайшлi спаборнiцтвы па бегу на высокiх абцасах. Культурная падзея! Напэўна, увесь раён сабраўся, каб паназiраць за гэтым вiдовiшчам. Бабулi дык, пэўна ж, хрысцiлiся i пыталi, што гэта, бо раней нiчога падобнага свет не бачыў.

Яшчэ больш здзiвiлi провады зiмы з паяданнем блiноў у Брэсце. Нам здалося замала смакаваць iх, трэба было паспаборнiчаць, хто хутчэй з'есць, хто больш? Тут, прызнаюся, я ледзь слязу не пусцiў. Не толькi ад радасцi, што чалавека, якi падавiўся, брыгада медыкаў усё ж такi выратавала. Мяне асабiста ўсцешыла выснова, што на шматлюдных мерапрыемствах абавязкова павiнны дзяжурыць медыкi.

Так, гэта правiльна. Але ж, на мой погляд, калi мы то тут, то там пачнём праводзiць падобныя спаборнiцтвы (кшталту — хто хутчэй з'есць i хто далей прабяжыць на шпiльках), нiякая медыцына не выратуе. Бо трэба нарэшце пазбавiцца ад дурноты, палюбiць сябе i сваё. А пакуль...

Адзiн з персанажаў Чэхава, каб людзi даведалiся пра яго, кiнуўся пад пралётку i назаўтра ўсiм паказваў газету: во, маўляў, цяпер мяне знаюць. Не дай Божа i нам падобных рэкордаў i падобнай славы.

Леанiд КАВАЛЬЧУК, г. Жодзiна

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.