Вы тут

Падаходны падатак за здачу памяшкання — у фіксаваных сумах


Жыхару гарадскога пасёлка Халопенічы Крупскага раёна Уладзіміру Яфрэмавічу Скалабовічу — 77 гадоў, ён інвалід ІІ групы, пражывае адзін у прыватным доме. Гэта па факце, бо згодна з паперамі ў яго прапісаны яшчэ два чалавекі — пляменнік і пляменніца, праўда, тыя знаходзяцца ўвогуле за межамі краіны. У рэдакцыю Уладзімір Яфрэмавіч звярнуўся з просьбай патлумачыць, чаму яму даводзіцца плаціць падаходны падатак у памеры 65 тысяч рублёў штомесяц. Няўжо з-за таго, што пляменнікі прапісаныя ў доме, дакладней, маюць пасведчанне на права жыхарства?


Па нашай просьбе і ў Халопеніцкім сельскім Савеце, і ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Крупскім раёне ўдакладнілі, што ў 2011 і 2015 гадах грамадзянін заключыў дагаворы найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду. «Гэта было добраахвотным жаданнем вяскоўца», — сказалі ў сельсавеце.

— У адпаведнасці з артыкулам 174 Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, сума падаходнага падатку з фізічных асоб вылічваецца па даходах ад здачы фізічнымі асобамі жылых памяшканняў — зыходзячы з памеру фіксаваных сум падаходнага падатку з фізічных асоб. У адпаведнасці з пунктам 1 артыкула 179, вылічэнне і аплата падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаваных сумах плацельшчыкамі, якія атрымліваюць даходы ад здачы фізічным асобам жылых памяшканняў, праводзяцца ў памерах, устаноўленых абласнымі і Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў для той катэгорыі населенага пункта, на тэрыторыі якога знаходзяцца здаваемыя жылыя памяшканні.

На тэрыторыі Крупскага раёна памер падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаваных сумах складае 65 тысяч рублёў у месяц за кожны пакой, які здаецца, — растлумачыла намеснік начальніка адзела падаткаабкладання ІП і фізічных асоб Наталля Глінік.

«На падставе падпункта 2.1 пункта 2 артыкула 153 Падатковага кодэкса, аб'ектам падаткаабкладання па аплаце падаходнага падатку з фізічных асоб не прызнаюцца даходы, атрыманыя плацельшчыкам ад аперацый, звязаных з маёмаснымі і немаёмаснымі стасункамі фізічных асоб, якія знаходзяцца, у адпаведнасці з заканадаўствам, паміж сабой у адносінах блізкай роднасці (бацькі (усынавіцелі), дзеці (у тым ліку ўсыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзядуля, бабуля, унукі, прадзед, прабабуля, праўнукі, сужэнцы) ці сваяцтва (блізкія сваякі іншага сужэнца, у тым ліку памерлага), апекуна, папячыцеля і падапечнага, за выключэннем даходаў, атрыманых указанымі фізічнымі асобамі ў выніку заключэння паміж імі працоўных дагавораў, дагавораў куплі-продажу і (ці) іншых грамадзянска-прававых дагавораў, звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці. Адпаведна, грамадзянін з'яўляецца плацельшчыкам падаходнага падатку.

У адпаведнасці з падпунктам 1.25 пункта 1 артыкула 194 і падпунктам 1.18 пункта 1 артыкула 186 Падатковага кодэкса, вызваляюцца ад аплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць аб'екты, што належаць фізічным асобам, якія з'яўляюцца пенсіянерамі па ўзросце, інвалідамі І і ІІ групы, і іншым непрацаздольным фізічным асобам пры адсутнасці рэгістрацыі па месцы іх жыхарства працаздольных асоб. Пенсіянеры па ўзросце не ўлічваюцца ў саставе працаздольных асоб, у сувязі з чым грамадзяніну прадастаўлена адпаведная льгота».

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».