Навукоўцы стварылі біяпрынтар, здольны друкаваць поўнаразмерныя і стабільныя тканкі для арганізма чалавека. Гэта вынаходніцтва прыбірае істотныя перашкоды на шляху да стварэння біядрукаваных органаў, прыдатных для трансплантацыі пацыентам, паведамляецца ў часопісе Nature Bіotechnology.
3D-біяпрынтары — гэта машыны, якія друкуюць клеткі, пласт за пластом, з мэтай стварэння працаздольнага органа або ўчастка тканкі. Аднак пакуль надрукаваныя аб'екты застаюцца занадта далікатнымі для імплантацыі чалавеку. Акрамя таго, яны пазбаўленыя крывяносных сасудаў, з-за чаго іх памер дыктуецца мяжою дыфузіі кіслароду і пажыўных рэчываў (200 мікрон).
Энтані Атала і яго калегі ўмацавалі клеткі, надрукаваўшы іх разам з біяраскладальным палімерам, якія надаюць тканкам механічную трываласць. Для дастаўкі пажыўных рэчываў яны распрацавалі таксама сістэму мікраканалаў — гэта дазволіла рэзка павялічыць памер надрукаваных органаў.
Нарэшце, навукоўцы адаптавалі біяпрынтар да індывідуальных патрэб пацыентаў: яго праграма спачатку будуе трохмерную мадэль патрэбнага органа або ўчастка тканкі, а затым друкуе ў адпаведнасці з гэтай мадэллю. У даследаванні апісваюцца магчымасці апарата вырабляць косткі, храсткі і мышцы шкілета на аснове клетак мышэй, трусоў, пацукоў і чалавека.
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!