Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй Калегіі ЕЭК Тыгранам Саркісянам


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў на сустрэчы са старшынёй Калегіі ЕЭК Тыгранам Саркісянам прыярытэтныя кірункі развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай эканамічнай прасторы.


Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў ЕАЭС, створаным за даволі кароткі прамежак часу, досыць поспехаў, але з-за аб'ектыўных, суб'ектыўных прычын хапае і праблем. «Напружвацца давядзецца ўсім, ад камісіі ЕЭК да прэзідэнтаў і прэм'ер-міністраў, каб вывесці на высокі ўзровень функцыянавання Еўразійскі эканамічны саюз», — лічыць Прэзідэнт Беларусі.

У той жа час Аляксандр Лукашэнка з аптымізмам глядзіць у будучыню ЕАЭС. Паводле слоў беларускага лідара, само жыццё прымушае вельмі хутка рухацца ў плане станаўлення такога саюза, дзе будзе забяспечана свабода рынкаў, руху капіталу, рабочай сілы. Прэзідэнт упэўнены, што нацыянальныя праблемы краін ЕАЭС не павінны перашкаджаць развіццю агульных інтарэсаў і вырашэнню тых пытанняў, якія стаяць перад інтэграцыйным аб'яднаннем.

«У нас дарогі назад няма. Нам трэба ўдасканальваць Еўразійскі эканамічны саюз, ствараць саюз не горшы чым ЕС. У адваротным выпадку мы перад нашымі людзьмі будзем выглядаць балбатунамі», — падкрэсліў беларускі лідар.

На сустрэчы былі абмеркаваны сярэднетэрміновыя і тактычныя задачы, якія стаяць перад ЕАЭС з улікам сусветных трэндаў, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. У далейшым пасля зацвярджэння ўсімі кіраўнікамі дзяржаў-членаў гэтыя кірункі будуць пакладзены ў аснову дакумента — стратэгіі прасоўвання саюза. У свеце адбываюцца сур'ёзныя трансфармацыі, еўразійская інтэграцыя сутыкаецца з новымі выклікамі. Краінам ЕАЭС, як падкрэслівалася падчас сустрэчы, будзе лягчэй пераадольваць іх сумеснымі намаганнямі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?