Вы тут

Мода на тарты ў гонар разводу атрымала новае жыццё


Як вядома, за мяжой вельмі папулярна святкаванне разводаў — па-сапраўднаму, гучна і весела, з гасцямі і танцамі. А якое ж свята без торта? На вяселлі ён — абавязковы атрыбут, дык чаму б не замовіць і антывясельны?


Яшчэ ў 2013 годзе вядомы ў Англіі повар-кандытар Фэй Мілар пачала рабіць такія тарты на заказ. На іх замест шчаслівых жаніхоў і нявест вылеплены раз'юшаныя муж і жонка, якія кідаюць рэчы адзін у аднаго і ўтыкаюць у спіну партнёру нажы. Такі «торцік» абыдзецца ахвотным адзначыць развод у суму ад 60 да 1300 долараў. Вядома, шмат хто лічыць святкаванне падобнай падзеі вар'яцтвам. Але ўсё большую папулярнасць набірае простая ідэя: гумар — выдатны спосаб справіцца са стрэсам.

Цяпер гэтая мода атрымала новае жыццё, і сотні мужчын і жанчын з усяго свету публікуюць у інстаграме фатаграфіі выпечкі, прыгатаванай у гонар скасавання шлюбу.

Загаловак у газеце: Торт у гонар... разводу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.