Вы тут

Беларусь можа прыняць міжнародныя спаборніцтвы па цяжкой атлетыцы


Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі гэтага алімпійскага віду спорту Тамашом Аянам.


Наша краіна ўжо прымала падобныя мерапрыемствы высокага ўзроўню і атрымала станоўчую ацэнку Міжнароднай федэрацыі цяжкой атлетыкі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: калі ў федэрацыі ёсць жаданне працягваць супрацоўніцтва, то Беларусь арганізуе спаборніцтвы належным чынам. «У нас ужо сёння ёсць усё неабходнае: дастатковая колькасць гасцініц, пляцовак сусветнага ўзроўню для правядзення спаборніцтваў па цяжкай атлетыцы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Тамаш Аян прапанаваў Беларусі ўзяць удзел у конкурсе на правядзенне чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы сярод дарослых, які плануюць правесці ў 2019 годзе. Гэтыя спаборніцтвы стануць кваліфікацыйным алімпійскім турнірам перад летняй Алімпіядай у Токіа 2020 года. Чакаецца, што прэтэндаваць на права правядзення ЧС будуць 4-5 краін. Беларускі бок з удзячнасцю прыняў прапанову МФТА.

Кіраўнік МФТА ацаніў як добрыя шанцы Беларусі атрымаць права на правядзенне юніёрскага і маладзёжнага ЧС па цяжкай атлетыцы, якія павінны прайсці ў найбліжэйшыя гады.

Акрамя таго, на сустрэчы згадвалася магчымасць правядзення ў 2017 годзе ў Беларусі буйной антыдопінгавай канферэнцыі. Абмяркоўваючы гэтую прапанову, Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь робіць і будзе рабіць яшчэ больш для падтрымання ўсіх міжнародных ініцыятыў у барацьбе з допінгам.

Загаловак у газеце: У буйной вагавай катэгорыі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».