Вы тут

Насмешнік, падманшчык


На вашы пытанні адказвае Ганна Мезенка, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчыца кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. Машэрава.



Піша вам чытачка са шматгадовым стажам. Хачу даведацца паходжанне назвы вёскі Шэмберава Мехаўскага сельскага Савета Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, адкуль я родам. Цяпер жыву ў вёсцы Трасцянка Бярэзінскага раёна і сельскага Савета Мінскай вобласці. Хацелася б ведаць паходжанне назвы і гэтай вёскі.

З вялікай цікавасцю чытаю кожны нумар газеты, яна мне вельмі падабаецца. У ёй змяшчаецца столькі матэрыялаў, што кожны чалавек зможа знайсці тое, што яго цікавіць.

Буду чакаць вашага тлумачэння. Да сустрэчы на старонках любімай газеты.

Вера Вяргейчык.


Назва вёскі Шэмберава Межаўскага сельскага Савета Аршанскага раёна ўтворана ад прозвішча Шэмбер або Шэмбераў, якое, верагодна, у сваю чаргу ўзыходзіць да мянушкі Шэмбер, якую мог атрымаць чалавек, што адрозніваўся такой якасцю, як гультайства (у «Этымалагічным слоўніку рускай мовы» М. Фасмера прыводзяцца дзеясловы шэмберыць у значэнні «лодарнічаць, гультайнічаць, гультаяваць», шамберыць «насміхацца, кпіць», а таксама шамбер «насмешнік, падманшчык»).

Што ж да назвы вёскі Трасцянка Бярэзінскага раёна, то ёсць падставы далучыцца да думкі В.А. Жучкевіча, выказанай у «Кароткім тапанімічным слоўніку Беларусі», што ў яе аснове — назва расліны — трысцё.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».