Вы тут

Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту краіны споўнілася 25 гадоў


З моманту свайго ўтварэння НАК Беларусі стаў па-сапраўднаму вялікай і аўтарытэтнай грамадскай арганізацыяй, якая ўнесла значны ўклад у развіццё спорту, папулярызацыю фізічнай культуры і пашырэнне здаровага ладу жыцця. Праз год пасля свайго з'яўлення (у 1992) НАК Беларусі быў прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам у якасці часовага члена гэтай арганізацыі. А ўжо ў 1993-м, на 101-й сесіі МАК у Манака, стаў паўнапраўным удзельнікам сусветнай алімпійскай сям'і, тым самым Беларусь атрымала права дэлегаваць на Алімпійскія гульні сваю нацыянальную каманду.


За гэты час нашы спартсмены выступілі на адзінаццаці Алімпійскіх гульнях — шасці зімніх і пяці летніх. На галоўных спартыўных спаборніцтвах планеты яны заваявалі 91 медаль: 18 залатых, 28 сярэбраных і 45 бронзавых. Усяго ж на рахунку айчынных спартсменаў, якія ўнеслі сваю лепту ў алімпійскі рух сусветнага спорту ў складзе зборных Савецкага Саюза, Аб'яднанай каманды СНД і нацыянальнай дружыны, — 222 узнагароды.

З 25-годдзем Нацыянальны алімпійскі камітэт павіншаваў кіраўнік дзяржавы, прэзідэнт НАК Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Мы па праву ганарымся бліскучымі выступленнямі беларускіх атлетаў, якія ўпісалі яркія старонкі ў пераможны летапіс айчыннага спорту. Іх дасягненні служаць умацаванню аўтарытэту нашай краіны, фарміруюць яе станоўчы імідж на міжнароднай арэне», — гаворыцца ў віншаванні.

Сёння перад Нацыянальным алімпійскім камітэтам стаяць адказныя задачы, ад вырашэння якіх у многім залежыць канкурэнтаздольнасць беларускага спорту, падкрэсліваецца ў віншаванні.

«Сёлета ў Рыа-дэ-Жанейра адбудуцца летнія Алімпійскія гульні, і беларускі народ разлічвае на паспяховае выступленне нашых атлетаў на галоўных стартах чатырохгоддзя. Таму сёння ўсім неабходна прыкласці максімум намаганняў для забеспячэння падрыхтоўкі камандаў на самым высокім узроўні», — заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: З Днём нараджэння, НАК!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».