Вы тут

Цяплець пачне толькі ў нядзелю


А пакуль уначы сіноптыкі прагназуюць пры праясненнях да мінус 10-13 градусаў.

Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў упэўнены, што сапраўдная вясна да нас завітае толькі толькі ў апошні тыдзень сакавіка.


Сёння надвор'ем будуць кіраваць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца са Скандынавіі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, а па поўдні — з дажджом. Максімальная тэмпература паветра складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, па поўдні — да 7 цяпла. Мокры снег і дождж чакаюцца месцамі па паўднёвым усходзе краіны і ў сераду. Уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуюцца слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-9 градусаў, пры праясненнях — да 12 марозу, па паўднёвым усходзе — ад мінус 1 да плюс 2 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 3 да плюс 4 градусаў.

Практычна без ападкаў абяцаюць сіноптыкі ў чацвер, толькі ўдзень у асобных раёнах па паўднёвым усходзе магчымы кароткачасовы мокры снег. Уначы і раніцай месцамі слабы туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 2 да 9 марозу, пры праясненнях — да мінус 13 градусаў. Удзень будзе ад мінус 3 градусаў да 4 цяпла. Кароткачасовы снег і мокры снег, у асноўным па паўднёвым усходзе, чакаецца ў пятніцу. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 2 да 9 марозу ўдзень — ад 0 да плюс 7 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у суботу да нас пачне рухацца атмасферны фронт, услед за якім будзе паступаць больш цёплае паветра. Таму на захадзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег і дождж). Уначы і раніцай туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 0 да мінус 7 градусаў, пры праясненнях — да 11 марозу. А вось удзень стане ўжо 1-8 цяпла.

Дзмітрый Рабаў упэўнены, што недзе з нядзелі ў Беларусі пачне цяплець. У гэты дзень з Заходняй Еўропы стане паступаць цёплае паветра, пасля чаго тэмпература паветра будзе паступова павышацца.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.