Вы тут

Чаму дыназаўры былі пражэрлівыя


Брытанскі навуковец Стэфан Лаўтэншлагер высветліў, што харчовыя перавагі і стыль харчавання дыназаўраў былі абумоўленыя тым, наколькі шырока маглі раскрывацца іх сківіцы. Праца апублікаваная ў часопісе Royal Socіety Open Scіence.


Рэкардсменамі па гэтым паказчыку даследчык назваў тэраподаў — драпежных дыназаўраў. Да падобнай высновы вучоны прыйшоў, вывучаючы напружанне сківічных мышц трох розных відаў дыназаўраў з дапамогай камп'ютарнага мадэлявання. Атрыманыя звесткі ўдакладняліся з дапамогай параўнання з інфармацыяй, здабытай пры даследаваннях найбліжэйшых «сваякоў» дыназаўраў, якія цяпер жывуць, — птушак і кракадзілаў. Лаўтэншлагер высветліў, што драпежныя дыназаўры, напрыклад тыраназаўр і алазаўр, маглі раскрываць сківіцы досыць шырока, утвараючы вугал аж да 90 градусаў. Пры гэтым траваедныя дыназаўры, напрыклад эрліказаўр, такога не ўмелі — іх вугал раскрыцця сківіц не перавышаў 45 градусаў. Такім чынам, сіла ўкусу дыназаўраў напрамую залежала не толькі ад сківічных мышцаў, але і ад таго, наколькі шырока яны маглі раскрыць пашчу, упэўнены навуковец

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».