Вы тут

Дзе навучыцца пчалярскай справе?


Зямля была, ёсць і будзе нашай маці-карміцелькай. Яна — аснова-асноў развіцця сельская гаспадаркі. Сёння галіна — складаная і адказная вытворчасць, якая забяспечвае грамадзян высакаякаснымі прадуктамі харчавання, прамысловасць — сыравінай, харчовую незалежнасць нашай краіны. Ажыццяўленне гэтых вялікіх задач немагчыма без кваліфікаваных аграномаў, заатэхнікаў, пчалаводаў, арганізатараў працы фермерскіх гаспадарак. Яны — вострадэфіцытныя спецыялісты на вёсцы.


Адна са старэйшых у краіне ўстаноў адукацыі — Смілавіцкі дзяржаўны аграрны каледж — рыхтуе менавіта такіх спецыялістаў сярэдняга звяна, як на дзённай форме навучання, так і на завочнай. Яго выпускнікі вельмі запатрабаваныя ў гаспадарках. Яны, як правіла, узначальваюць паляводчыя ўчасткі, фермы, малочна-таварныя комплексы, фермерскія гаспадаркі, пчальнікі, фермерскія пчалярскія гаспадаркі.

Трэба адзначыць, што 50% выпускнікоў каледжа паступаюць вучыцца ў вышэйшыя навучальныя сельскагаспадарчыя ўстановы па атрыманай спецыяльнасці. У 2013 годзе скончылі заатэхнічнае аддзяленне Аляксандр Харошка і Вікторыя Ляхавец. Сёння яны — студэнты 4-га курса зоаінжынернага факультэта Горацкай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Прыклады можна доўжыць і доўжыць.

У бацькоў каледж карыстаецца вялікім аўтарытэтам. Яны ўпэўнены, што выкладчыкі будуць не толькі добра вучыць прафесіі, але і выхоўваць свядомых грамадзян.

Не хвалюецца за сваіх дзяўчат маці Надзея Віктараўна Калеснік. Вышэй згаданая Вікторыя Ляхавец — гэта яе старэйшая дачка. Марына, сярэдняя, вучыцца на 4-м курсе каледжа па спецыяльнасці «кіраванне ў аграпрамысловым комплексе». Вольга, малодшанькая, таксама ідзе па слядах сястры.

Справай абвяргае ўстанова нейкі скептыцызм да завочнай адукацыі. Менавіта на выніках яе ў Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы мне хочацца засяродзіць увагу, паказаць яе значнасць. Звыш дзесяці працэнтаў навучэнцаў-завочнікаў заканчваюць навучальную ўстанову на «выдатна». Яны вельмі задаволены вынікамі. Яшчэ падчас вучобы каля 60% з іх становяцца кіраўнікамі вытворчых падраздзяленняў. Вось яскравыя прыклады. Кацярына Аляксандраўна Сыцько скончыла каледж на «выдатна». Спачатку яна працавала рабочай, падлікоўцам. Дзякуючы вучобе ёй даверылі ўзначальваць вельмі адказны ўчастак дагадоўвання парасят у філіяле «Лошніца» ААТ «Барысаўскі мясакамбінат». І праца ідзе спорка, і жыве заможна, шчасліва. Філіял выдзеліў ёй кватэру. Гадуюць з мужам дваіх дзетак. На ўрачыстасці яна адзначыла: «Я вельмі ўдзячна каледжу. Вучоба паспрыяла ўладкаванню майго жыцця».

Святлана Анатолеўна Гайдашова таксама падчас вучобы стала загадчыцай малочнатаварнай фермы камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Сівіца» Валожынскага раёна. Гаспадарка і яе забяспечыла добраўпарадкаваным домам, а гэта ж — аснова для маладой сям'і.

І падобныя прыклады можна множыць.

Каледж — адзіная ўстанова адукацыі ў краіне, якая рыхтуе спецыялістаў пчалярскай справы. Апошнім часам гэтая спецыяльнасць асабліва запатрабаваная.

Ёсць і праблемы, над якімі працуе педагагічны калектыў. Здараюцца выпадкі, калі маладыя спецыялісты звальняюцца з працы ў гаспадарках: губляецца матывацыя альбо адчулі няздольнасць да прафесіі. У такім выпадку яны выплачваюць дзяржаве кошт навучання. Кожны такі факт глыбока аналізуецца каледжам, прымаюцца меры, каб падобных учынкаў было як мага менш.

Іван ЯРАШЭВІЧ, г.п. Смілавічы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».