Вы тут

Парламенцкія выбары ў Казахстане: дэпутатам можа стаць беларус


Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай пазачарговым выбарам дэпутатаў у мажыліс (ніжнюю палату парламента) Казахстана, расказаў Ергалі Булегенаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол гэтай краіны ў Мінску. Прычынай пазачарговых парламенцкіх выбараў, якія пройдуць ужо ў гэтую нядзелю, паслужыла ініцыятыва дэпутатаў аб роспуску палаты. Па словах дыпламата, парламентарыі выступілі з такой ініцыятывай, каб сумясціць датэрміновыя выбары ў мажыліс з выбарамі ў мясцовыя органы ўлады.


Пасол падкрэсліў, што ніякай палітычнай падаплёкі ў правядзенні пазачарговых выбараў няма.

— Ад шасці партый у мажыліс вылучаны 294 кандыдаты ў дэпутаты, — паведаміў Ергалі Булегенаў. — Яны прэтэндуюць на 98 са 107 месцаў. Па Канстытуцыі астатнія 9 месцаў прадастаўлены Асамблеі народа Казахстана, якая на наступны дзень пасля выбараў — 21 сакавіка — выбера сваіх дэпутатаў. Кандыдаты на гэтыя дзевяць месцаў ужо вылучаны, іх 9 чалавек.

— У складзе Асамблеі народа Казахстана ёсць казахстанскі беларус — Уладзімір Бажко, — адзначыў Ергалі Булегенаў. — Ён быў сустаршынёй міжурадавай казахстанска-беларускай камісіі, узначальваў наша міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Уладзімір Бажко — сярод дзевяці кандыдатаў ад Асамблеі народаў Казахстана, якія будуць выбірацца 21 сакавіка. Гэта чалавек, якога ведаюць і падтрымліваюць у Казахстане.

Прымушае жыццё

Для нашай краіны сёння актуальнае пытанне павышэння пенсійнага ўзросту. У Казахстане ўжо даўно пайшлі на гэты крок, а праз некалькі гадоў на пенсію там будуць выходзіць яшчэ пазней.

— У свой час прэзідэнт Казахстана стварыў спецыяльныя групы, якія вывучалі вопыт розных краін у сферы пенсійнага забеспячэння, — нагадаў дыпламат. — Цяпер у нашай краіне жанчыны выходзяць на пенсію ў 58 гадоў, мужчыны — у 63 гады. Але ў пазамінулым годзе ў нас зноў узнімалі гэта пытанне. У нас, як і ў Беларусі, пенсіянераў становіцца ўсё больш, працоўных — усё менш. З 2018 года праз кожныя паўгода будзе дадавацца па паўгода да пенсійнага ўзросту жанчын. У выніку на пенсію яны стануць выходзіць таксама ў 63 гады.

Па словах Ергалі Булегенава, павышэнне пенсійнага ўзросту — вельмі вострае пытанне, але на такі крок прымушае ісці само жыццё.

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.