Вы тут

На «Беларусь 2» адбудзецца прэм'ера новага праекта «Lаdу Блог»


20 сакавіка на тэлеканале «Беларусь 2» у 11.50 прэм'ера новага тэлевізійнага і інтэрнэт-праекта «Lаdу Блог». Дзе пра ўсё, што цікавіць сучасных дзяўчат і жанчын — моду, здароўе, конкурсы, культурныя агляды і многае іншае, будуць расказваць розныя вядучыя влогеры (не блытаць з блогерамі), якія «спецыялізуюцца» менавіта на відэазапісах.


Асновай влога-формы з'яўляюцца запісы, дзе спалучаюцца відэа з падтрымкай тэксту, малюнкаў і іншых даных. Яны могуць быць зроблены ў выглядзе аднаго блока ці складацца з некалькіх частак. Такія ролікі вельмі папулярныя ў інтэрнэце, бо з дапамогай влогаў гледача падпускаюць на блізкую адлегласць да аўтара. Пасля прагляду аўдыторыя літаральна адчувае, што аўтар для іх як сябар.

Вядучымі влогерамі праекта «Lаdу Блог» выступілі ўжо вядомыя і папулярныя блогеры, модныя журналісты. У першых выпусках у якасці вядучых можна ўбачыць лідараў інстаграм, беларускую Барбі Кацярыну Кобу, дызайнера і мадэль Інэсу Кунцэвіч і многіх іншых. Таксама ў ролі вядучых влогаў выступілі вядомыя артысткі — Ніна Кароль, Улада, Галіна Шышкова, Леся Кодуш, Наталі Рашэ... У рамках праекта стартаваў конкурс сярод паспяховых 18 відэаблогераў Беларусі. У відэамайстэрстве пазмагаюцца найлепшыя майстры блогасферы нашай краіны. Візітоўкі ўдзельніц можна будзе кожны тыдзень убачыць у эфіры, а найлепшая стане вядучай «Lаdу Блог». Усе выпускі праекта глядзіце кожную нядзелю ў эфіры тэлеканала «Беларусь 2».

drapko@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Lаdу БЛОГ» на «Двойцы»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?