Вы тут

ІП выйшлі на працу ў сакавіку


Па словах дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пятра Арушаньянца, большасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ў студзені не займаліся продажамі, у сакавіку выйшлі на працу.


Аднак ён таксама адзначыў, што інфармацыя супярэчлівая і назваць дакладныя лічбы складана. За 2015 год у Беларусі колькасць ІП зменшылася прыкладна на 6 тысяч і на пачатак 2016-га склала каля 243 тысяч. У гандлёвых цэнтрах і на рынках гандлююць толькі прыкладна 110 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў, з якіх каля паловы — прадаўцы тавараў лёгкай прамысловасці. Калі гаварыць аб выкарыстанні плошчаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, варта адзначыць, што яны былі не запоўненыя амаль на траціну і без уліку ІП, якія не прыйшлі на працу ў пачатку 2016 года. Так, на 1 студзеня 2015 года на рынках і ў гандлёвых цэнтрах выкарыстоўвалася 74% гандлёвых месцаў, на 1 студзеня 2016-га — 65%.

Што тычыцца Мінска, то, па словах начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Галіны Гурыновіч, прыпыненне дзейнасці некаторых індывідуальных прадпрымальнікаў у чаканні адмены Указа №222 не паўплывала адмоўна на паступленні падаткаў у бюджэт сталіцы. У Мінску налічваецца 70 тысяч ІП. З іх адзіны падатак выплачваюць 17 тысяч, з якіх 60% — плацельшчыкі адзінага падатку па паслугах і да гандлю не маюць ніякага дачынення. ІП — плацельшчыкаў адзінага падатку ад рознічнага гандлю — у сталіцы налічваецца 6,7 тысячы чалавек. Паступленне ад плацельшчыкаў адзінага падатку ў бюджэт сталіцы складае 0,4%, з якіх 60% — ад паслуг. Што тычыцца запаўняльнасці рынкаў, Галіна Гурыновіч адзначыла, што ў горадзе прадпрымальнікамі арандавана 3,8 тысячы месцаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Заплацілі адзіны падатак і выйшлі гандляваць каля 3,3 тысяч ІП. Толькі 518 прадпрымальнікаў заплацілі арэнду, але ў лютым не гандлявалі. Каля 200 ІП заявілі аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання.

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.