Вы тут

Што думаюць пра павышэнне пенсійнага ўзросту простыя жыхары сталіцы?


Ягор ШАПЯЛЕВІЧ, студэнт 4-га курса:

— Гэта ў нейкім сэнсе разумна і лагічна. Таму што ў нас цяпер моладзі ў краіне менш, чым людзей сталага ўзросту. Калі няма працы, маладыя людзі з'язджаюць, старэйшае ж пакаленне наўрад ці з'едзе. А папаўняць казну дзяржаве трэба. Таму з пункту гледжання ўлады гэта правільна. А з пункту гледжання людзей — не. Таму што хочацца пажыць для сябе, дзяцей, унукаў і адчуваць сябе камфортна з той пенсіяй, якая можа плаціцца за меншы працоўны стаж.

Трэба даваць магчымасць людзям займацца прадпрымальніцтвам, бо калі будзе развівацца малы і сярэдні бізнес — будуць працоўныя месцы і для моладзі, і для пенсіянераў.

Анастасія, працуе прадаўцом на 0,5 стаўкі:

— Цяпер такая сітуацыя, што складана знайсці працу, і хацелася б, каб людзі пенсійнага ўзросту саступалі месца маладым спецыялістам. Але ім таксама дзявацца няма куды, бо пенсія невялікая, таму даводзіцца працаваць. Я думаю, што гэта непазбежна.

Кацярына ТАЛОШНАЯ, займаецца выхаваннем дзяцей:

— Я ведаю, што ў Японіі і мужчыны, і жанчыны ў 70 гадоў выходзяць на пенсію. Усе шчаслівыя! Можа, гэта будзе стымулам для актыўнага ладу жыцця? А хворыя людзі выходзяць на пенсію па інваліднасці. Так што нічога кепскага я ў гэтым не бачу. Было аб'яўлена пра Указ аб неабходнасці арганізаваць рабочыя месцы. А як іх арганізуюць і якім чынам працу будуць аплачваць — гэта пытанне.

Наталля БУДЫКА, выкладчык БНТУ:

— Я ўжо даўно пенсіянерка і лічу, што ў 55 можна яшчэ добра працаваць. Я сама працую на палову стаўкі. Па-першае, гэта цікава, адчуваеш сваю патрэбнасць. Хоць цяжка часам бывае, стамляешся. Але, напэўна, павышэнне пенсійнага ўзросту непазбежнае, ва ўсім свеце людзі даўжэй працуюць. Гэта цяжка перажыць тым людзям, якія ўжо збіраюцца на пенсію. Працоўныя месцы для маладых будуць: расце горад, прамысловасць. Але ёсць спецыяльнасці, на якія моладзь не пойдзе: паглядзіце, санітаркі ў паліклініках — жанчыны вельмі сталага ўзросту. Моладзь хоча ўсяго і адразу, а пачынаць трэба з малога. Ну і ўтрымліваць пенсіянераў цяжка, таму трэба, каб яны пазней выходзілі на пенсію. Тут я згодная з Прэзідэнтам: хіба назавеш жанчыну старой у 55 гадоў? Канешне, не!

 

Сяргей ГІЛЬ, пенсіянер, працуе:

— Трэба павышаць, аб чым размова! Цяпер жа адны пенсіянеры працуюць! Моладзь гуляе. У нас ёсць працоўныя месцы, а маладыя не хочуць за невялікую зарплату працаваць, усе хочуць шмат і адразу.

Максім НАВАКОЎСКІ, хімік:

— Я думаю, што пенсіянераў у дзяржаве павінна быць як мага менш, таму трэба павысіць пенсійны ўзрост. Трэба правільна арганізаваць працэс, каб усім хапала працоўных месцаў і каб на іх не сядзелі людзі, якія толкам не выконваюць сваю працу.

seradzyuk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Трэба правільна арганізаваць працэс...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».