Вы тут

Cёлета люты аказаўся самым цёплым за ўсю гісторыю


Прычына — спалучэнне рэкорднага па магутнасці так званага "эфекту Эль-Ніньё" з працэсамі антрапагеннага глабальнага пацяплення.


Па вымярэннях НАСА, глабальная сярэдняя тэмпература на паверхні Землі была ў гэтым лютым на 1,35 градуса па Цэльсіі вышэй, чым сярэдняе значэнне для гэтага месяца за кантрольны перыяд з 1951 па 1980 гады. Такім чынам, тэмпературнае адхіленне ад нормы лютага 2016 года стала самым значным за ўвесь час навуковых метэаназіранняў, то бок з 1880-га.
Цяперашні люты пабіў рэкорд "анамальнасці", усталяваны, дарэчы, сёлетнім студзенем.

Спецыялісты НАСА звяртаюць увагу на тое, што папярэдні анамальна цёплы люты быў у 1998 годзе — гэтак жа падчас вельмі інтэнсіўнага Эль-Ніньё. Аднак тады перавышэнне сярэдняй тэмпературы над нормай склала толькі 0,846 градуса па Цэльсіі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».