Міністэрства абароны перадае ў аператыўнае ўпраўленне Міністэрства лясной гаспадаркі 20 гусенічных транспарцёраў. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №39рп ад 10 сакавіка гэтага года.
— Такая спецыялізаваная тэхніка проста неабходная лесаводам краіны для тушэння лясных пажараў на цяжкадаступных участках, — распавялі ў прэс-службе Мінлясгаса. — Падобныя машыны ўжо паспелі добра сябе зарэкамендаваць на тушэнні пажараў у Палескім лясгасе.
Цягам шасці месяцаў гэтыя транспарцёры паступяць ва ўсе аб'яднанні. І хоць асноўны ўпор будзе зроблены на паўднёвыя рэгіёны — лясгасы Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей, у цэлым мяркуецца закрыць у іх патрэбу ўсіх гаспадарак, дзе ёсць цяжкадаступныя ўчасткі, балоты.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.
Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.