Вы тут

Ігнат Галавацюк выйграў юніёрскі чэмпіянат свету


Турнір стартаваў учора ў кітайскім Чанчуні, ён пачаўся з розыгрышаў медалёў у спрынце на 500 м сярод юнакоў. Залаты медаль на гэтай дыстанцыі заваяваў прадстаўнік нашай краіны, разам з тым Ігнат усталяваў новы рэкорд Беларусі, ён паказаў час 35,72 секунды. Асноўныя канкурэнты нашага спартсмена ў спрынце выступалі пасля яго, але ні канадзец Крыстафер Фіёла, які заняў другое месца, ні кітаец Таа Янг (трэцяе месца), не змаглі палепшыць вынік Ігната.


Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка павіншаваў канькабежца з заваяваннем «золата». «Табе пакарылася важная для нашай краіны вяршыня. Гэты медаль і апошнія вынікі юніёрскай каманды даюць балельшчыкам надзею на адраджэнне ў Беларусі слаўных традыцый канькабежнага спорту», — гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка таксама падзякаваў трэнерам і членам каманды. «Шчыра жадаю ўсім вам моцнага здароўя, шчасця і выдатных перамог на лядовых дарожках свету!» — пажадаў Прэзідэнт.

Адзначым, за некалькі дзён перад тым Ігнат Галавацюк заваяваў «серабро» на юніёрскім этапе Кубка свету.

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Наша перамога

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.