Вы тут

У сакавіку ў мінскіх універмагах пройдуць дні зніжак


Дні зніжак будуць праходзіць у мінскіх універмагах на працягу ўсяго сакавіка, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.


Так, гандлёвы дом «На Нямізе» 20-працэнтную зніжку дасць пакупнікам на ўсе нехарчовыя тавары 12, 19 і 23 сакавіка, універмаг «Беларусь» — 15 і 25 сакавіка, ГУМ — 17 і 31 сакавіка. Набыць тавар танней на 17 працэнтаў гараджане і госці сталіцы змогуць 12 сакавіка ў ЦУМе. Зніжку ў 15 працэнтаў падорыць пакупнікам «Кірмаш» 16, 23 і 30 сакавіка, крама «1000 дробязяў» — 24 сакавіка. Да канца сакавіка ў краме «Свет касметыкі» пры куплі прадукцыі ЗАТ «Вітэкс» на суму звыш 250 тысяч у падарунак можна атрымаць дысконтную карту. Таксама да 31 сакавіка ў фірменных крамах «Марка» на 40 працэнтаў зніжаны цэны на зімовы абутак, на 20 працэнтаў — на дэмісезонны, а таксама на ўсе скургалантарэйныя вырабы вытворчасці «Вітміл».

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Месяц зніжак: і не дробязь, і прыемна

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.