Вы тут

Не збіраць першацветы, а любавацца ім


Брэсцкая абласная інспекцыя размясціла інфармацыю на гарадскіх сайтах, а таксама даслала пісьмы ў сродкі масавай інфармацыі з просьбай разгарнуць кампанію па абароне першацветаў.


Першыя вясновыя кветкі ўжо з'явіліся ў паўднёвых раёнах Брэстчыны. Але людзі, бываючы ў лесе, амаль заўсёды стараюцца сабраць букецік. Ды кволыя і далікатныя краскі хутка вянуць у вадзе. А з-за варварскай нарыхтоўкі, як сцвярджаецца ў пісьме, іх з кожным годам становіцца меней, асабліва ў ваколіцах гарадоў. Некаторыя суайчыннікі нават не ведаюць, што большасць першацветаў уключана ў Чырвоную кнігу Беларусі, за іх збор прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Калі мы купляем букецік духмянай пралескі на рагу вуліцы, мы стымулюем браканьераў — націскаюць на нашу свядомасць аўтары памянёнага пісьма. І сапраўды, японцы, калі сузіраюць квітнеючую сакуру, не ламаюць яе галінкі, каб занесці дадому. Можа і нам нейкім чынам укараняць моду на любаванне кветкамі ў натуральным прыродным асяродку? Тым больш што ў нашых шыротах іх не так і многа.

yackevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».