Вы тут

Жанчын-кіраўнікоў АПК павіншавалі ў Мінску


Ушанаванне жанчын-кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу адбылося ў Мінску.


Напярэдадні 8 сакавіка ў сталіцу з’ехаліся прыгажуні з усёй краіны. Зладзілі "сяброўскую сустрэчу" Беларускі саюз жанчын і Рэспубліканскі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу. Пасля захапляльнай экскурсіі па Беларускаму дзяржаўнаму музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ганаровых гасцей чакаў святочны банкет з кветкамі і падарункамі.

– Жанчыны, якія кіруюць сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, – гераіні! – упэўнена старшыня Беларускага саюза жанчын, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна: – Сёння не дастаткова быць проста жонкай ці гаспадыняй, адзін з сакрэтаў жанчын, якія сабраліся на сенняшнім свяце, – актыўная грамадская пазіцыя. Сваімі рукамі яны стварылі выдатны мікраклімат у калектывах. Жанчыны-кіраўнікі распрацоўваюць праграмы па барацьбе з п’янствам, падтрымліваюць малазабяспечаныя сем’і, надаюць шмат увагі вострым сацыяльным праблемам. З такой нераўнадушнай пазіцыіі і атрымоўваюцца высокія паказчыкі на працы, лад у сем’ях, мір і супакой у дзяржаве.

На святочны агеньчык завітаў і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц. Ён павіншаваў прыгажунь з надыходзячым святам вясны і падкрэсліў, што без жанчыны паспяховае развіццё нашай дзяржавы было б немагчыма:

– У нашай краіне 260 тысяч працаўніц аграпрамысловых комплексаў. Дзяржава высока ацэньвае іх дасягненні. Сёння краіна поўнасцю забяспечана харчаваннем, у сістэме гандлю прадстаўлены разнастайныя асартымены прадукцыі айчыннай вытворчасці. Нашы тавары спажывання вядомы ва ўсім свеце і карыстаюцца вялікім попытам. Вялікая заслуга такіх паказчыкаў – вынік працы жанчын аграпрамысловага комплексу.

Шчырыя словы падзякі краналі кожную жанчыну. Зінаіда Дыкалава прыехала ў Мінск з горада Чаўсы. Яна ўжо 19 гадоў стаіць "у руля" мясцовага ПМК. Яе арганізацыя выконвае шырокі спектр паслуг: тэхнічны догляд, рэканструкцыя, будаўніцтва меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм. У гэтым годзе ў сувязі з крызісам у эканоміцы не ўсе нашы кіраўнікі здолелі знайсці выверанныя рашэнні, каб своечасова выплачваць зарплату. А яна змагла:

– Цяжкасці есць паўсюль, але калі ёсць мэты, жаданне і стараннасць – усё лёгка перадолець. Прыходзіш на працу, робіш усё якасна, і вынік не прымусіць чакаць. Як кажуць, "не таму слава, хто на язык лёгкі, а таму, хто ў справе стойкі". Мае работнікі добра засвоілі простую рэч: дабрабыт іх сем'яў залежыць ад добрасумленнай і годнай працы.

Карыстаючыся выпадкам, Зінаіда Іванаўна пажадала ўсім жанчынам квітнець, як вясна, верыць у свае сілы і з усмешкай сустракаць кожны дзянёк.

Хрысціна ХІЛЬКО

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».