Вы тут

У Беларусі жывуць амаль 1,5 тыс. зуброў


Летась папуляцыя лясных волатаў заўважна павялічылася.


Зараз у нашай краіне створана 10 мікрапапуляцый зубра Белавежская, Барысаўска-Бярэзінская, Азяранская, Налібоцкая, Палеская, Асіповіцкая, Азёрская, Ляскавіцкая, Найдянская, Красноборская. 

Паводле апошніх дадзеных, колькасць зуброў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь склала 1428 жывёл, што на 158 больш чым у 2014 годзе, паведамілі ў міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Інстытутам генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі летась была праведзена работа па выбарцы асобін еўрапейскага зубра на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (70 жывёл) і тэрыторыі Рэспублікі Польшча (31 жывёла) і створаны дэпанаваны банк ДНК белавежскага зубра. 

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для пасялення лясных волатаў рэалізаваны комплекс лекава-прафілактычных мерапрыемстваў. На іх выкананне трымальнікамі мікрапапуляцый было накіравана больш 2 млрд. 615,7 млн. рублёў. 

Зараз Мінпрыроды актыўна працуе з НАН Беларусі, аблвыканкамамі і іншымі зацікаўленымі па выпрацаўцы далейшай стратэгіі рассялення зубра на тэрыторыі Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.