Вы тут

Заўтра пачынае працаваць міжнародная навуковая канферэнцыя


Заўтра, 3 сакавіка, у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачынае сваю працу міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы.


Легендарны драматург, паэт-байкапісец, аўтар неўміручых камедый, пражыў багатае на падзеі жыццё. За плячыма ў яго — розныя сацыяльныя і палітычныя часіны, мноства публікацый, у кожнай з якіх ён імкнуўся адпавядаць часу. І разам з тым класік і цяпер запатрабаваны. Праз прызму прыдуманых і падгледжаных ім мастацкіх вобразаў і сімвалаў можна ўважліва ўзірацца і ў сучасныя пераўтварэнні грамадскага мыслення, рабіць высновы пра тыя ці іншыя хібы і з'явы. Калі пастаянна перачытваць Кандрата Крапіву, то, несумненна, у многіх яго творах можна знайсці адпаведныя часу сатырычныя, гумарыстычныя лекі. Тады і маскі мілага чалавека ў яго п'есе «Мілы чалавек» будуць зразумелымі і пры патрэбе раскрытымі. Тады і светапогляд беларуса ў рамане «Мядзведзічы» не будзе чымсьці абстрактным. А што ўжо казаць пра тое, колькі сучаснага матэрыялу сустрэне ўважлівы чытач у камедыі «Хто смяецца апошнім»...

У канферэнцыі, якая будзе працягваць сваю работу і 4 сакавіка, прымуць удзел вучоныя з універсітэтаў, акадэмічных інстытутаў не толькі Беларусі, але і з Украіны, Польшчы, ЗША.

Сяргей Заламай

Загаловак у газеце: «Мілы чалавек» і пякучая сатыра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».