Вы тут

Пра сваю любоў да роднай мовы, да «Звязды» я пісала ўжо неаднойчы


«Год глядзела агарод,

А ўбіраю — недарод...»

Пра сваю любоў да роднай мовы, да «Звязды» я пісала ўжо неаднойчы. Таму цяпер скажу коратка: для мяне лепшай газеты няма, яе — амаль трыццаць гадоў — пастаянна выпісваю, з задавальненнем чытаю, карыстаюся многімі парадамі ды падказкамі. І, дарэчы, досыць часта лаўлю сябе на думцы, што шмат чаго не ведала. І нават ніколі не даведалася б, калі б не мая газета!


Такім чынам злажыўся верш. Ён, відаць, не вельмі дасканалы, але ж ад душы:

Зранку добрае надвор'е...

Я — на шпацыр, у Падгор'е.

Пад нагамі гладка, суха...

Скуль вазьміся — завіруха!

Ў вёску сцежкі не відаць!

Куркача б мне прачытаць:

Тыя ж градусы ў «Звяздзе»

Больш дакладныя, чым дзе!

Прапусціла нейк газету,

Асядлала «лісапету».

— У снег жа нельга!

— Я не знала...

Штраф «па поўнай» аддавала.

Гараскоп не паглядзела, —

У цырульню паляцела...

Лепш было б дамоў вярнуцца:

Грошы болей не вядуцца!

Ці... Ніколі не забуду:

Укруціць хацела шрубу,

Не ідзе — ні так, ні гэтак...

Мне на выручку газета!

Рыс паставіла варыць...

А зняла — не разляпіць:

Спрасаваўся, нібы сала,

Бо «Звязду» я не чытала.

Ад пажарнікаў парады

Даць «Звязда» заўсёды рада.

Я артыкул прапусціла,

Ледзьве хату не спаліла!

З год глядзела свой гарод

А ўбіраю — недарод:

З тым і з гэтым прагадала,

Бо «Крынічку» не чытала.

Увосень, маючы бяду,

Да начальніка іду.

Ён жа там — ужо другі

Ды ўстаў не з той нагі...

Я пра гэта зранку б знала,

Каб газету прачытала!

...Трошкі ўсё не так было?

Шмат вады ўжо сплыло:

А не ведала б газету —

Магло б спраўдзіцца ўсё гэта.

А таму, куды ні іду,

Я з сабой бяру «Звязду»,

Ёсць хвілінка, пачытаю.

Тое ж іншым людцам раю.

Соф'я Кусянкова, в. Лучын, Рагачоўскі раён

Ад рэдакцыі. Многія, будзем спадзявацца, прыслухаюцца да парады нашай чытачкі. Але ж нехта (што цалкам магчыма) захоча прадоўжыць вершаваную размову. Ну сапраўды: спадарыня Кусянкова «Укруціць хацела шрубу, а «не ішла», хоць стол не з дубу...», а нехта скарыстаўся іншымі парадамі са старонак газеты, меў іншыя прыгоды, уражанні, думкі... Дык чаму б ні падзяліцца імі, чаму б ні выказацца? Такім чынам — новая рубрыка: «Верш з працягам». Тэма яго зададзена. Астатняе — за чытачамі. Пішыце!

Пошту чытала Валянціна ДОЎНАР

dounar@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».