Вы тут

За бяспеку ліфтаў можна не хвалявацца


У Беларускім дзяржаўным універсітэце распрацаваны і асвоены дробнасерыйны выпуск рэгістратараў параметраў руху ліфтавага пад'ёмнага абсталявання У-590 «Палтус».


Інавацыя выканана спецыялістамі навукова-даследчай лабараторыі інфармацыйна-вымяральных сістэм факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій.

Створаны партатыўны апарат прызначаны для правядзення аператыўнай ацэнкі стану і тэхнічнага агляду пад'ёмных механізмаў. Гаворка ідзе пра бяспечную эксплуатацыю пасажырскіх і грузавых ліфтаў, пад'ёмнікаў, будаўнічых кранаў, эскалатараў і іншага абсталявання.

На прыборы размешчаны індыкатар, клавіятура, аўтаномнае сілкаванне і магнітныя трымальнікі, якія дазваляюць вымераць, зафіксаваць вібрапаскарэнне, вібрахуткасць і лінейную хуткасць аб'ектаў, якія рухаюцца. Дэталёвы аналіз зарэгістраваных звестак перадаецца карыстальніку праз камп'ютар. Да яго прыбор можа быць падключаны праз інтэрфейс USB. Першасная апрацоўка вымяральных даных і адлюстраванне вынікаў на ўбудаваным экране дазваляюць аператыўна ацэньваць тэхнічны стан пад'ёмнага механізму.

На сённяшні дзень у БДУ выраблена сем прыбораў, якія пастаўлены на прадпрыемствы «Магілёўліфтмаш», «Белліфт» і ў дэпартамент па наглядзе ў прамысловасці МНС Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».